Спорт11

У Фінляндыі прынцыпова не будуць паказваць матч сваёй зборнай са зборнай Беларусі

Жаночая зборная Фінляндыі па футболе заўтра мае згуляць супраць зборнай Беларусі ў Лізе Нацый. Мясцовая тэлерадыёкампанія Yle набыла правы на паказ усіх матчаў, але гэта вырашыла не трансляваць з прынцыпу. Іншыя матчы будуць транслявацца ў звычайным рэжыме.

Кіраўнік спартыўнага партала Yle Urheilu Ёсэ Паланен заявіў, што рашэнне было прынята адразу пасля таго, як стала вядома пра склад групы Лігі Нацый.

Гэта ж тычыцца і мужчынскай зборнай Фінляндыі па футзале, якой таксама выпала гуляць супраць Беларусі ў кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы. Yle не будзе трансляваць і гэтыя матчы.

«Фінляндыі не пашанцавала з жараб’ёўкай. Беларусь адхілена ад большасці міжнародных спаборніцтваў, але УЕФА дазволіла ёй удзельнічаць. Мы павінны былі вырашыць, ці будзем паказваць гэтыя матчы. На наш погляд, зараз не час, каб Беларусь магла прадстаўляць сваю краіну ў такіх умовах», — кажа Паланен.

Ён дадаў, што ні Футбольная асацыяцыя Фінляндыі, ні жаночая зборная не хацелі гуляць супраць Беларусі. Аднак байкот мог бы прывесці да страты ачкоў і іншых санкцый.

Футбольная асацыяцыя, па словах Паланена, паставілася да гэтага рашэння з разуменнем.

Пры гэтым ён прызнае, што сітуацыя складаная, бо Yle нярэдка паказвае спартыўныя спаборніцтвы з праблемных краін. Але тут, як сцвярджае Ёсэ Паланен, сітуацыя выключная, бо «наш сусед вядзе агрэсіўную вайну, а Беларусь — яго саюзнік».

«Кожны можа мець сваю думку наконт нашага рашэння, але мы павінны прымаць такія рашэнні. Мы старанна ўсё ўзважылі. Гэта вельмі выключнае рашэнне, але і сітуацыя такая ж», — падкрэслівае ён.

Гульню, аднак, можна будзе паглядзець на ютуб-канале Футбольнай асацыяцыі Фінляндыі. У той жа час гэтая асацыяцыя перанесла праблемны хатні матч за межы сваёй краіны. Гульня пройдзе 4 красавіка ў італьянскім Мілане.

Каментары1

  • Сатурн
    04.04.2025
    Респект финнам!))

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

Ледзяныя муміі і перавал вікінгаў. Як з-пад лёду з'яўляюцца таямніцы, якія змяняюць уяўленні пра свет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць