Здарэнні1010

Зноў арыштавалі злодзея ў законе Паштэта — узяўся за старое і падманваў пенсіянераў

Прэс-служба МУС паведамілаі пра арышт 43-гадовага мінчука — «злодзея ў законе» Паўла Алексяевіча (мянушка Паштэт), які разам з 43-гадовым саўдзельнікам дапамагалі зламыснікам выводзіць скрадзеныя ў беларусаў грошы.

Скрыншот відэа МУС

Паштэт звязаўся з прадстаўнікамі ўкраінскага кол-цэнтра і, карыстаючыся статусам «крымінальнага аўтарытэта», прапанаваў супрацоўніцтва. На працягу паўгода ён з падзельнікам пераводзіў сродкі, атрыманыя ад ахвяр аферыстаў, у крыптавалюту і перадавалі заказчыкам пры асабістых сустрэчах у Мінску. За свае паслугі бралі 27% ад сумы, паведамляе прэс-служба МУС.

Грамадзян Беларусі (у асноўным пажылых) падманвалі ад імя міліцыі і прадстаўнікоў аператараў сотавай сувязі. Дакладна вядома пра не менш за 57 эпізодаў на суму звыш 370 тысяч рублёў.

У ходзе ператрусаў у затрыманых канфіскаваныя грошы і маёмасць, якія будуць выкарыстаныя для пагашэння шкоды, нанесенай пацярпелым.

Заведзена крымінальная справа за махлярства. 

Павел Алексяевіч (Паштэт) вызваліўся толькі восенню 2024 года. Усяго ж за сваё 43-гадовае жыццё Алексяевіч адседзеў шэсць разоў, уключаючы два тэрміны па прысудах расійскіх судоў, калі ўжо значыўся ў крымінальнай іерархіі злодзеем у законе. Па апошнім вызваленні жыў у Мінску, дзе яму ўстанавілі нагляд тэрмінам на 1 год.

Каментары10

  • Лол
    01.04.2025
    З тэксту я зразумеў, што ўкраінскі кол цэнтр працаваў у Мінску ) Тревожно
  • Х
    01.04.2025
    Позорище, всё что нужно знать про воров в законе и их "воровской кодекс и понятия"
  • Filipp
    01.04.2025
    Позорище, Трэба пачаць чытаць артыкул! Ён браў сабе 27% ад працы украінскіх колл центраў.

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць