Эканоміка22

Мінфін: Бюджэт 2024 года выкананы без дэфіцыту

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў заявіў, што бюджэт мінулага года выкананы збалансавана, піша «Спутнік».

«Вы ведаеце, у нас быў дэфіцыт бюджэту, таму зараз мы фарміруем апошнія даныя да справаздачы бюджэту. Але можна сказаць, што ў прынцыпе дэфіцыту ў нас не будзе. Мы збалансаваныя», — сказаў Селіверстаў.

Паводле яго слоў, калі зыходзіць з першай паловы года, то асноўны акцэнт робіцца на аграпрамысловы комплекс. Наперадзе пасяўная, да якой трэба рыхтавацца загадзя, таму прыярытэт надаецца таму, што неабходна АПК. Планаванне плацяжоў адбываецца раўнамерна, каб усе атрымлівалі неабходныя рэсурсы.

«Пакуль за два месяцы, якія прайшлі, у нас дэфіцыту бюджэту не было», — дадаў Селіверстаў.

Ён удакладніў, што ў мінулым годзе эканоміка спрацавала, як планавалася, паступілі даходы: прыбытак, мытныя пошліны ў сувязі з экспартам тавараў, у тым ліку калію. Усе гэтыя паступленні адбыліся, як і планавалася, нават з пэўным плюсам.

«Таму ў дадзеным выпадку тое, што мы меркавалі, зыходзячы з больш кансерватыўных сцэнарыяў, што нам давядзецца пакрываць дэфіцыт за кошт рэшткаў, нам не спатрэбілася», — дадаў міністр.

У рэспубліканскі бюджэт на 2025 год закладзены дэфіцыт прыкладна ў 4,46 млрд рублёў. Гэта не азначае, што па выніках года будзе менавіта такое перавышэнне выдаткаў над даходамі. Яго можа ці не быць зусім, ці сума дэфіцыту акажацца нязначнай.

Каментары2

  • Денег хватает, отстаньте от людей
    20.03.2025
    Ну и чего вы тогда пристали к безработным? И ходите с милицией по хатам? Если у вас нет дефицита бюджета и денег хватает?
    Отстаньте от людей!
    Ментов и работников министерства социальной защиты отправьте в колхоз убирать камни с полей, для посадки урожая. Больше пользы будет от этой "соцзащиты", чем от её имитации бурной деятельности "по трудоустройству тунеядцев".
  • Канаповы эканаміст
    20.03.2025
    Кінулі уладальнікаў еўрабондаў - вось і хапіла.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы24

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы24

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць