Грамадства1616

Большасць студэнтаў БДУ лічыць прымальнымі гомасэксуальнасць і аднаполыя шлюбы

Вынікі нядаўніх сацыялагічных даследаванняў сведчаць пра істотныя адрозненні ў поглядах беларускай і расійскай моладзі па гэтых пытаннях.

Студэнты БДУ. Фота: тэлеграм-канал «БГУ | Белорусский государственный университет»

Вынікі сацыялагічнага даследавання «Каштоўнасныя арыентацыі студэнтаў БелДУ і БДУ» былі апублікаваны ў зборніку навуковых артыкулаў на выніках навуковай канферэнцыі, якая прайшла ў 2024 годзе. Аўтаркамі даследавання з'яўляюцца Ева Гольман і Кацярына Заводчыкава, студэнткі Белгарадскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія па абмене вучацца ў БДУ.

Даследаванне ў расійскім БелДУ праводзілася ў сакавіку 2024 года, у ім прынялі ўдзел 100 чалавек — студэнты 3—4 курсаў Інстытута грамадскіх навук і масавых камунікацый БелДУ. Варта адзначыць, што такая выбарка занадта малая і недастаткова для дакладнага аналізу, бо можа мець высокую статыстычную памылку.

А вось даследаванне ў беларускім БДУ было сапраўды маштабным — у лістападзе 2023 года ў ім ананімна ўзялі ўдзел 1982 чалавекі. Былі апытаныя студэнты 3-4 курсаў 15 факультэтаў універсітэта, а таксама Інстытута бізнэсу і Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Дз. Сахарава. Такой выбаркі больш чым дастаткова нават для вельмі вялікіх сукупнасцей, што робіць вынікі па БДУ надзейнымі.

Найбольш цікавым пры параўнанні вынікаў даследаванняў стала пытанне аднаполых адносін, якое паказала найбольшае адрозненне паміж расійскімі і беларускімі студэнтамі. Сярод апытаных студэнтаў расійскага БелДУ 35% лічаць прымальнай гомасэксуальнасць, і толькі 32% называюць прымальныя аднаполыя шлюбы.

А вось сярод беларускіх студэнтаў погляды па гэтых пытаннях істотна адрозніваюцца. Амаль дзве траціны апытаных студэнтаў БДУ — 65,1% — лічаць гомасэксуальнасць прымальнай, а 61,5% падтрымліваюць магчымасць аднаполых шлюбаў.

Аўтаркі артыкула тлумачаць такую разбежку тым, што БДУ — гэта сталічны ўніверсітэт, а БелДУ — усяго толькі адзін з многіх рэгіянальных універсітэтаў Расіі. Пры гэтым па такіх пытаннях як чайлдфры, аборт і мнагажонства значных адрозненняў паміж беларускімі і расійскімі студэнтамі не выяўлена.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • гомасэксуал у аднаполым шлюбе
    04.03.2025
    дзякуй Наша Ніва - гэта вельмі важны артыгул, які заслугоўвае быць змешчанным у галоўнае.
    Цікава яшчэ, ці яны спяць у трусах ці не і як часта какаюць? Гэтага не было ў даследванні?
  • кветка
    04.03.2025
    Ну што ж, Беларусь гэта Еўропа. Правінцыйная і без уласнай думкі.
  • Баец ПКК
    04.03.2025
    Ахаха.

Цяпер чытаюць

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў46

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Усе навіны →
Усе навіны

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

Беларус аказаў супраціў паліцэйскім у Францыі. Цяпер суд абавязаў яго заплаціць ім амаль 1000 еўра2

Пінчанка пайшла ў банк абмяняць 100 даляраў — і трапіла ў непрыемнасці

Беларуску з ЗША з пратэрмінаваным пашпартам адвялі на мяжы ў падвал і праверылі тэлефон. Беларускіх памежнікаў яна параўнала з анёламі20

У «Мінсктрансе» патлумачылі, чаму праезд у сталіцы дагэтуль нельга аплаціць банкаўскай картай4

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы10

Як можа змяніцца знешняя палітыка ЗША, калі дэмакраты перамогуць на выбарах у Кангрэс. Чатыры магчымыя сцэнарыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў46

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць