Эканоміка

Белстат: Знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені скараціўся на $500 мільёнаў

Знешнегандлёвы абарот беларускіх тавараў у студзені 2025 года склаў 5 957,3 мільёна даляраў, сведчаць звесткі Белстата. У студзені 2024 года гэты паказчык быў 6 279,2 мільёна даляраў, што сведчыць пра яго скарачэнне ў гадавым вымярэнні на 5,1%.

Экспарт за першы месяц гэтага года склаў усяго 2 726,5 мільёна даляраў, тады як годам раней ён быў 3 079,7 мільёна даляраў. Такім чынам, зніжэнне склала 11,5%.

Імпарт у пачатку 2025 года дасягнуў $3 230,8 мільёна. Пры гэтым годам раней ён складаў $3 199,5 мільёна, што азначае павелічэнне імпарту на 1%.

Баланс знешняга гандлю таварамі для Беларусі ў мінулым месяцы склаўся адмоўным — $504,3 мільёна. У мінулым годзе за аналагічны перыяд гэты паказчык быў значна ніжэйшы — 119,8 мільёна даляраў мінус.

Раней стала вядома, што беларускія ўлады паставілі перад сабой задачу на 2025 год павялічыць экспарт тавараў і паслуг на 5,4%. Пры гэтым эканоміка Беларусі ў цэлым павінна вырасці на 4,1%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»54

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства105

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»54

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць