Ежа44

Карпача з буракоў

Буракі — адзін з самых карысных відаў гародніны. Яны дапамагаюць змагацца з анеміяй, умацоўваюць імунітэт, зніжаюць узровень дрэннага халестэрыну і нават абараняюць ад размнажэння ракавых клетак. Акрамя традыцыйных вінегрэту, баршчу і селядца пад шубай прапануем вам прыгатаваць з буракоў нешта асаблівае.

Beetroot carpaccio
Фота: przepisy.pl

Каб прыгатаваць карпача з буракоў, спатрэбіцца:

  • 2 вялікія буракі,
  • сушаны размарын — 1 чайная лыжка,
  • сушаны чабор — 1 чайная лыжка,
  • марская соль — 1 чайная лыжка,
  • рукала — 250 грамаў,
  • чорныя аліўкі — 100 грамаў,
  • каперсы — 60 грамаў,
  • сыр фета — 150 грамаў,
  • часночная салатная закраса, 
  • алей, найлепш аліўкавы — 80 мл + 3 ст. л.,
  • вада — 3 ст. л.,
  • сок аднаго лімона — мілілітраў 50

1. Вымыйце буракі, высушыце, апырскайце алеем (80 мл), пасыпце размарынам, чабаром і марской соллю.

2. Загарніце буракі са спецыямі і алеем у алюмініевую фольгу і запякайце ў папярэдне разагрэтай духоўцы пры 190 градусах 90 хвілін.

3. Па заканчэнні гэтага часу астудзіце буракі і нарэжце іх тонкімі лустачкамі.

4. Пакуль буракі запякаюцца, вымыйце рукалу, нарэжце аліўкі, каперсы і раскрышыце сыр фета.

5. Змяшайце часночную салатную запраўку з трыма сталовымі лыжкамі алею, вадой і лімонным сокам.

6. Выкладзіце лустачкі буракоў адну за адной на плоскую талерку, зверху пакладзіце аліўкі, каперсы, рукалу і сыр фета. Паліце прыгатаваным соусам.

Яшчэ адна варыяцыя з падобных прадуктаў, але іншым смакавым акцэнтам — салата з бурака і сыру фета — ідэальны баланс салодкага і салёнага.

Каментары4

  • Жвір
    02.03.2025
    О! Вельмі цікава, нават інтрыгуюча. Я буракі люблю, ем іх так, як яблык, цалкам.
    Занатую, трэ будзе закаштаваць гэта блюда, абавязкова, як вярнуся.
  • Жвір
    02.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Остап
    02.03.2025
    Морковный заяц и гороховые сосиски.

Цяпер чытаюць

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ14

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У нядзелю розніца максімальных тэмператур у Беларусі склала 15 градусаў

У Брэсце патануў чатырохгадовы хлопчык. Ратавальнікам удалося вярнуць яго да жыцця

Вучоныя назвалі колькасць крокаў, якая ратуе офісных работнікаў15

Рыжанкоў даклаў Эйсмант, што накалоў дроў15

Ці забярэ камп'ютар вашу працу і калі робаты пачнуць мыць за нас посуд? Распыталі эксперта пра штучны інтэлект2

Шрайбман дапускае ахалоджванне адносін паміж Лукашэнкам і Пуціным8

Выбух у доме ў Маскве — ёсць загінулыя4

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр10

У Мінску закрылася вядомая пельменная2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ14

«Памеры палохаюць». Як выглядае знутры новаадкрыты гандлёвы цэнтр у «Мінск-Свеце» ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць