Грамадства1313

Беларуска вярнулася ў вёску пасля 20 гадоў жыцця ў Аўстрыі і робіць казіны сыр

«Цяпер не ўяўляю сябе без беларускай вёскі».

Наталля Строк. Фота тут і далей: sb.by.

Наталля Строк — гаспадыня казінай фермы ў вёсцы Высокае Бярозаўскага раёна. Пражыўшы 20 гадоў у аўстрыйскім мястэчку на беразе Дуная, яна вярнулася на малую радзіму мужа, піша sb.by.

12 першых коз з'явіліся ў гаспадарцы вясной 2021-га. Цяпер на ферме жыве больш за 100 жывёл сямі розных парод. 60 з іх трэба двойчы ў дзень даіць. Для гэтага пабудавалі пяць спецыяльных станкоў — каб падчас дойкі не гнуць спіну даярцы. 

Знаёмячы са сваімі козамі, Наталля расказвае, што галоўная з іх — Бэла.

«А Наташку назвала ў гонар сябе любімай. Яна да мяне падобная: з выгляду ціхая, а заўсёды зробіць тое, што задумала».

Кожная каза штодня дае да двух літраў малака. З малака Наталля робіць пяць гатункаў мяккага казінага сыру. Шарыкі пакуюцца ў невялікія слоічкі з раслінным алеем. Кажа, што справа прыбытковая.

Наталля — дачка ваеннага, сям'я жыла ў Венгрыі. Потым бацькі пераехалі ў Бярозаўскі раён. Наташа засталася, выйшла замуж, а калі развялася, таксама пераехала на Бярозаўшчыну. Арганізавала тут макаронную фабрыку, рэстаран, кандытарскі цэх. А потым выйшла замуж у другі раз, за Івана Строка з вёскі Стрыгінь, і з'ехала з ім у Аўстрыю.

Тлумачыць, чаму вярнулася.

«Пастарэла, мабыць. Нарадзіўшыся і вырасшы ў горадзе, пажыўшы ў Еўропе, цяпер не ўяўляю сябе без беларускай вёскі. Без паветра, якое пахне ігліцай. Без Спораўскага балота. Без любімых коз».

«У Аўстрыі добрыя людзі, але яны іншыя. У нас мала агульнага: розная палітыка, розная кухня…» — заўважае жанчына.

Усе яе чацвёра дзяцей жывуць у Аўстрыі. Прыязджаюць дапамагаць. Спачатку працаваў старэйшы Аляксандр, потым год ўнікаў у сутнасць спраў малодшы Іван. Цяпер Наталля чакае мужа ў памочнікі.

Каментары13

  • Ваш кэп
    05.05.2025
    Вроде, чтобы открыть ИП, надо пройти психическое освидетельствование...
  • Analtol Sovkou
    05.05.2025
    Даже могила не исправит. Хомо Совьетикус головного мозга. Кухня не наша, политика не наша, сырки, гречка, кефир не тот, не по нашему говорят. Знаю её политику, за Лу, за Пу! За Лу Пу!
  • *
    05.05.2025
    Analtol Sovkou, Завидуйте молча, не все повернуты на политике, люди живут свою жизнь без нее лучше чем вы.

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Снегавіка ў два чалавечыя росты зляпілі на Палессі3

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць