Грамадства33

У рэчыцкім парку ў гонар лётчыкаў часоў вайны паставілі цывільны самалёт 35‑гадовага ўзросту

У парку Перамогі ў Рэчыцы паставілі помнік у гонар лётчыкаў ваенных часоў — цывільны самалёт Ан-2, выпушчаны праз шмат дзесяцігоддзяў пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, піша «Флагшток».

Скрыншот відэа «Дняпровец»

Пасля таго, як «Флагшток» раней звярнуў увагу на абсурднасць гэтай ідэі, яе аўтар кіраўнік мясцовага Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі моладзі «Скіф» Уладзімір Габроў апраўдваўся на дзяржаўным ТБ, заяўляючы, што знайсці для помніка вайсковы самалёт цяпер немагчыма.

Для транспартавання «кукурузніка» 5 мая ў абедзенны час перакрывалі частку вуліцы Савецкай у цэнтры горада.

Экспанат везлі з майстэрні ВА «Беларуснафта», дзе аднаўлялі самалёт 1990‑га года выпуску. Тэхніка прадпрыемства была задзейнічаная і пры яго транспартаванні.

Ан-2 везлі без крылаў — мабыць, іх прымацуюць ужо на месцы.

Фота: «Дняпровец»

«Кукурузнік» з прапелерам, пафарбаваным у колеры дзяржаўнага сцяга, цяпер будзе стаяць у парку побач з танкам на пастаменце.

Каментары3

  • Нічога дзіўнага
    06.05.2025
    Ідыёты. Самыя настаяшчыя.
  • даведка
    06.05.2025
    Режим уже совсем чокнулся: в каждом райцентре всюду самолёты и бронетехника.
  • Ёсік
    06.05.2025
    А навошта размалявалі зялёнай і чырвонай фарбамі прапелер. Ну не было бэсэсэраўскага сьцягу тады.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект18

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць