Ежа44

Тартар з запечанай гародніны — альтэрнатыва папулярнай мясной закусцы з сырога фаршу

Закуска тартар прыйшла з французскай кухні і ў арыгінале робіцца з сырога ялавічнага фаршу. Прапануем вегетарыянскую замену класічнаму тартару, для якой спатрэбяцца баклажаны, памідоры і перац. Хоць гэтая страва — з гародніны, яна атрымаецца вельмі сытнай.

Vegetable tartar
Фота: mecooks.pl

Спатрэбіцца:

  • 50 грамаў памідораў
  • 50 грамаў салодкага перцу
  • 3 галінкі свежага размарыну або трохі сухога
  • 4 сталовыя лыжкі аліўкавага алею — або іншага, які вам смакуе
  • 2 чайныя лыжкі солі
  • 30 грамаў баклажана
  • 1/3 чайнай лыжкі чорнага перцу

Акрамя таго:

  • 1 сталовая лыжка аліўкавага алею — або іншага
  • 2 сталовыя лыжкі лімоннага соку
  • зялёныя алівы
  • пучок пятрушкі
  • чырвоная цыбуля
  • яечны жаўток
  • крэкеры

Як прыгатаваць тартар з запечанай гародніны:

  1. Баклажан памыйце, нарэжце кубікамі, пакладзіце ў міску і дадайце 1 чайную лыжку солі. Перамяшайце і пакіньце на 30 хвілін. Праз 30 хвілін зліце сок (калі ёсць). Так робяць, каб баклажан не гарчыў.
  2. Памідоры і перац нарэжце вялікімі кавалачкамі. Змяшайце з нарэзанымі баклажанамі, 1 чайнай лыжкай солі, аліўкавым алеем, перцам і размарынам. Перакладзіце гародніну ў гарачатрывалую форму для запякання.
  3. Накрыйце форму накрыўкай або алюмініевай фольгай і пастаўце ў разагрэтую да 180 градусаў па Цэльсію духоўку на 40 хвілін. Праз 40 хвілін асцярожна зніміце накрыўку, павялічце тэмпературу да 200 градусаў і працягвайце запякаць яшчэ 50 хвілін. Запечаную гародніну астудзіце.
  4. Астуджаную гародніну дробна нарэжце нажом. Запраўце аліўкавым алеем і лімонным сокам. Выкладзіце порцыю гародніны на талерку. У цэнтры зрабіце адтуліну, куды ўліце жаўток. Вакол гародніны раскладзіце дробна нарэзаныя алівы, цыбулю, пятрушку і крэкеры.

Карысна ведаць пры гатаванні агародніннага тартару:

калі пасля запякання гародніна выдзяляе даволі шмат соку, частку гэтага соку трэба выліць;

кансістэнцыя гародніны пасля нарэзвання не павінна нагадваць кансістэнцыю супу, наадварот, яна павінна быць дастаткова цвёрдай.

 Больш рэцэптаў:

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Шакшука са шпінатам: для тых, хто любіць эксперыментаваць

Маласольныя агуркі: у чым іх карысць і навошта дадаваць у слоік лісце дуба і парэчак

Каментары4

  • антижир
    12.08.2023
    Žvir, не

    пэйсэ. вашы кручкі не чытало - бо вочы ламаюццо
  • альтэрнатыва папулярнай мясной закусцы з сырога фаршу
    12.08.2023
    Рэд.)
    мы ж з вамі даўно  ̷з̷а̷м̷у̷ж̷а̷м̷ знаемы)
    калі адкрыла гэты "рэцэпт", думаю - ну зараз адпішацца Жір
    вуаля! ват оно )
    не прымусіла сябе доўга чакаць )
  • Rumba
    16.09.2023
    40+50 хвілін у духоўцы?
    Ад гародніны нічога не застанецца.

Цяпер чытаюць

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь8

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты9

Карпушонак прызнала, што перамагчы Латушку ў самой сабой зададзеным фармаце ёй не па сілах24

Мужчына на мыліцах напаў у Мінску на сям'ю з маленькім дзіцём1

Па беларускіх школах разаслалі лісты ад імя МУС, што расійскія вайскоўцы гвалцяць непаўналетніх. Кажуць, што гэта фэйк1

Кіраўнік Пентагона заявіў пра гатоўнасць да аперацыі па зрынанні Нікаласа Мадура2

Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і ўзялі пад варту22

Вольга Карпушонак дайшла ў сваіх скаргах да Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы28

Макс Корж пацвердзіў, што прычына адмены канцэрта ў Алматы — паводзіны фанатаў у Варшаве12

«Пуцін працягвае дурыць галаву». У Кіеве адказалі на прапанову Зяленскаму прыехаць у Маскву

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь8

Генетыкі даказалі, што радзіма ўсіх славян — Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць