Свет11

Жанчыну ў ЗША, што знікла 62 гады таму, знайшлі жывой

Одры Бакберг, якой цяпер 82 гады, без вестак знікла са свайго дому ў мястэчку Рыдсбург 7 ліпеня 1962 года. На той момант ёй было 20 гадоў, паведамляе паліцыя штата Вісконсін, піша Бі-бі-сі.

Фота: Wisconsin Missing Persons Advocacy

Як удакладнілі ў офісе шэрыфа, жанчыну шукалі шмат гадоў. Нядаўна да расследавання вярнуліся ў рамках стандартнай праграмы па працы з «халоднымі справамі».

Высветлілася, што цяпер Бакберг жыве ў іншым штаце, а «з дому з’ехала па ўласнай волі, а не ў выніку злачыннай дзейнасці ці супрацьпраўных дзеянняў».

Шэрыф распавёў, што ўсе гэтыя гады жанчына жыла па-за межамі Вісконсіна, але іншых падрабязнасцяў не паведаміў.

Паводле даных некамерцыйнай арганізацыі, Одры Бакберг выйшла замуж, калі ёй было каля 15 гадоў. У шлюбе нарадзіліся двое дзяцей.

Адносіны з мужам былі складанымі, незадоўга да знікнення Одры падала ў суд, сцвярджаючы, што муж біў яе і пагражаў забіць. У дзень свайго знікнення жанчына паехала на ткацкую фабрыку, каб забраць заробак.

Разам з нянькай сваіх дзяцей Одры дабралася аўтаспынам да Мэдысана (сталіцы Вісконсіна), пасля жанчыны пераселі на аўтобус і даехалі да Індыянапаліса (штат Індыяна).

14-гадовая нянька расказала паліцыі, што знервавалася і захацела вярнуцца дадому, але Одры адмовілася. Апошні раз яе бачылі на аўтобусным прыпынку.

Офіс шэрыфа расказаў, што ўсе гэтыя гады следчыя актыўна шукалі зніклую жанчыну, разглядаючы розныя версіі, але справа «зайшла ў тупік».

Прагрэс адбыўся, калі на пачатку гэтага года яны правялі ўсебаковы аналіз старых матэрыялаў і знайшлі ў сацсетках старонку сястры зніклай, расказаў Айзек Генсан, які раскрыў гэтую справу.

Ён звязаўся з шэрыфам горада, дзе цяпер жыве Одры Бакберг, і размаўляў з ёй па тэлефоне 45 хвілін.

«Я думаю, яна проста з’ехала. Адышла ад усяго, пачала займацца сваімі справамі і жыць сваім жыццём, — сказаў ён WISN. — Падаецца, яна шчаслівая. Упэўненая ў сваім рашэнні. І ні пра што не шкадуе».

Каментары1

  • Мама
    05.05.2025
    Кінула сваіх дзетак?

Цяпер чытаюць

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце13

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Усе навіны →
Усе навіны

Шукаюць намесніка ідэолага Брэсцкай вобласці. Прафесійныя патрабаванні сціплыя, а заробак кучаравейшы, чым у Мінску2

Праваабаронцы паведамілі пра 30 ператрусаў у сваякоў эмігрантаў6

На беларускім тэлебачанні пакажуць матчы чэмпіянату свету па футболе

Баявую машыну «Тэрмінатар» у Расіі назвалі імем дзеда Пуціна7

На Палессі пройдзе фестываль барсукоў — са стэндапам і рознымі цікавосткамі1

Радыеактыўны імплант у мозгу страхуе ад вяртання ракавай пухліны. Людзі выжываюць часцей

Па вяртанні з Польшчы арыштавалі былога супрацоўніка КДБ. Яго абвінавачваюць у «здрадзе дзяржаве»18

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце13

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлота ў Кранштаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць