Але ў абноўленага бязвізу ёсць нюансы.

24 красавіка ўрад Албаніі абвясціў аб поўным спыненні дзеяння пагаднення з Беларуссю, якое было падпісана ў 2019 годзе. Аднак літаральна праз тыдзень чыноўнікі змянілі рашэнне: бязвіз зноў дзейнічае. Пра гэта распавялі ў Рэспубліканскім саюзе турыстычных арганізацый.
Але ў абноўленага бязвізу ёсць нюансы. Беларусы могуць знаходзіцца ў Албаніі без візы да 30 верасня, пры гэтым тэрмін аднаразовага знаходжання не павінен перавышаць 30 дзён. А на працягу года — сумарна 90 дзён.
У мінулым маі Албанія ўжо прыпыняла дзеянне пагаднення. Але тады гэта датычылася толькі ўладальнікаў беларускіх дыпламатычных і службовых пашпартоў.
Каментары