Культура66

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»

Культурніцка-адукацыйная ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем». Рашэнне МУС датавана 29 студзеня.

Галоўная старонка сайта «Будзьмы»

Сёння новая пазіцыя ўнесена ў адпаведны пералік.

«Група грамадзян, якія ўваходзяць у экстрэмісцкае фарміраванне «Будзьма беларусамі!», ажыццяўляе экстрэмісцкую дзейнасць», — гаворыцца ў дакуменце.

Указана, што да ініцыятывы маюць дачыненне Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

У пералік унесены сайт budzma.org, а таксама рэсурсы ініцыятывы ў розных сацыяльных сетках і мэсэнджэрах, адрасы электроннай пошты, акаўнт у PayPal і «лагатып у выглядзе графічнага малюнка, які паказвае схематычнае адлюстраванне трох чалавечых сілуэтаў белага колеру на чырвоным фоне».

Каментары6

  • ...
    03.02.2026
    Быць беларусам — экстрэмізм.
  • Ёсік
    03.02.2026
    Усё супраць Беларушчыны мусаўцы робяць. Так жадаеце пад расейскі сьцяг стаць. Але, хто памятае жыцьцё ў часы СССР, не застанецеся вы ў Беларусі, паедзеце ў муха.ранскі расейскія, а сюды лапценогіх з храмасомай прывязуць, у якіх ськівіцы не рухаюцца нармалёва, каб, нават, вымавіць Беларусь замест беларусія.
  • Феліцыян
    03.02.2026
    Часам я заходжу у тг пачытаць што піша Бондарава. Так вось яна апошні час актыўна перасылае сабе у канал артыкулы дзе даводзіцца што беларусы гэта штучны этнас, родная мова - руская. Любыя нацыянальныя культурныя ініцыятывы - гэта падрыхтоўка да рэвалюцыі у 2030 годзе.
    Маскалі перайшлі ужо у адкрыты наступ

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць