Здарэнні99

Дзяўчыну ўдарыла токам у мінскім тралейбусе — цяпер яна ляжыць у кардыялогіі

Дзіяна не чакала, што ў свае 25 будзе мець праблемы з сэрцам. Але нядаўна яна трапіла ў бальніцу — пасля паездкі на звычайным мінскім тралейбусе.

Фота: TikTok 

Пра свае прыгоды Дзіяна расказвае ў тыкток-акаўнце. Паводле яе слоў, усё адбылося 27 студзеня прыкладна а 16.45.

Знаходзячыся на прыпынку «Цэнтр міласэрнасці», дзяўчына паспрабавала зайсці ў тралейбус №44. Яна ўбачыла, што ў задніх дзвярах тралейбуса ўпаў хлопец, але падумала, што ён проста п'яны — цяпер дзяўчына думае, што яго ўдарыла токам.

Тое, што здарылася з ёй праз некалькі секунд, Дзіяна апісвае словамі «мяне літаральна прымагніціла да поручня:

«Як толькі я ўзялася за поручань і ступіла на платформу, мяне проста прашыбла. Гэта быў пякельны боль. Мяне пачало трэсці, і ў галаве толькі адна думка — гэта ток. Далей пустата.

Апрытомнела я ўжо ў сярэдзіне салона. Людзі сказалі, што я страшна крычала і нейкі мужчына літаральна адцягнуў мяне ад дзвярэй».

Гэтыя адчуванні яна не хутка забудзе:

«Цягліцы скруціла, нагу паралізавала на месцы. Калі б не мужчына-пасажыр, які мяне адцягнуў, не ведаю, што б са мной было».

У шокавым стане дзяўчына ўсё ж здолела падняцца і паехаць далей па сваіх справах. Але недзе праз гадзіну яна апынулася дома і зразумела, што адчувальнасць у назе дагэтуль не вярнулася. Тады Дзіяна выклікала хуткую дапамогу, і яе шпіталізавалі.

Дзіяна трапіла на лячэнне ў мінскую бальніцу №4. Там у яе выявілі праблемы з сэрцам, апёкі і траўму галенастопа.

У тыктоку Дзіяна публікуе здымкі свайго танометра. На адным з іх зафіксаваны ціск 159/95 і пульс 108, то-бок паказчыкі моцна павышаныя.

Беларуска дагэтуль на лячэнні. Да яе ўжо прыходзілі ў бальніцу следчы і міліцыянер, каб пагаварыць пра здарэнне, і сама Дзіяна не хоча пакідаць гэтую гісторыю без адказаў. Дзяўчына піша ў каментарах, што пасля выпіскі з бальніцы яна плануе ісці ў суд.

Выглядае, што ёй давядзецца лячыць пасля падзеі не толькі цела, але і душу:

«Дактары спрабуюць уціхамірыць ціск і аднавіць сардэчны рытм жменямі таблетак. Цяпер я абвешаная датчыкамі: сёння паставілі СМАД, да гэтага быў холтэр […]

Кожную ноч я зноў і зноў вяртаюся ў той момант, момант удару токам. Суседка па палаце кажа, што я крычу ў сне і кідаюся па ложку. Маё цела проста не можа забыць той жах».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары9

  • хамса
    03.02.2026
    Кожную ноч я зноў і зноў вяртаюся ў той момант, момант удару токам. Суседка па палаце кажа, што я крычу ў сне і кідаюся па ложку. Маё цела проста не можа забыць той жах»

    маўчу
  • Не ў першы раз
    03.02.2026
    Ёй яшчэ пашанцавала, што засталася жывая. 10-15 гадоў таму адну дзяўчыну такалразу на месцы забіла токам, калі яна заходзіла ці можа выходзіла з тралейбуса здаецца на Сурганава. Я ехала на 3 тралейбусе іпасля таго, ён пачаў токам біць каля дзвярэй, але ня моцна. Кіроўца высадзіў ўсіх і паехаў ужо пусты. Памятаю як тады ўлады тлумачылі - на вуліцы мокра ад снегу, пасыпанага соллю, вось токам і бье...
  • Валера
    03.02.2026
    Тралейбусы гэта зашквар ні ў адной развітой краіне іх нема. Тое што экалагічна то добра але ўсё роўна асноўныя забруджванні гэта асабісты транспарт.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць