Грамадства4343

Пакістанцы ўжо працуюць у Беларусі. Відэа з Бабруйску з імі абляцела тыкток

Відэа з бабруйскай крамы, дзе два пакістанцы купляюць лавашы, сабрала амаль паўмільёна праглядаў. Паміж аўтарам відэа і мігрантамі адбылася даволі прыязная гутарка. 

Відэа апублікавала мясцовае выданне BOBR.BY. Журналіст сустрэў прыезджых мужчын у краме — яны куплялі лаваш. 

Карэспандэнт спытаў, скуль тыя. Мужчыны адказалі, што з Пакістана, працуюць на лесапілцы, у Беларусі ім падабаецца, а на працы яны маюць кантракт у адзін год.

@bobr.by_

Пакистанские работники уже в Бобруйске? Случайная встреча корреспондента BOBR.BY с иностранными гражданами в одном из местных магазинов пролила свет на новые реалии белорусского рынка труда. Оказалось, что рабочие из Пакистана работают по годовым контрактам. По словам самих мужчин, трудятся они на пилораме. Автор новости:Валентин Валентинов

♬ оригинальный звук - BOBR.BY

Відэа сабрала амаль тысячу каментароў. Шмат хто пасля яго стаў пісаць, што на відэа — працавітыя, ахайна апранутыя, ветлівыя людзі. Але шмат хто піша, што пакуль баіцца іх. Да таго ж каментатары расчараваныя, што не даведаліся заробкаў пакістанцаў, бо не вераць, што тыя здалёк прыехалі дзеля 500 даляраў.

Ці гэтыя працаўнікі прыехалі пасля заяў Лукашэнкі пра 150 тысяч пакістанцаў, невядома. Па даных МУС, з пачатку года прыехаў 31 працоўны мігрант з Пакістана. У мінулым годзе іх было няшмат — 36 чалавек.

Каментары43

  • Ваш кэп
    05.05.2025
    Нереально интегрировать не то что 150000 пакистанцев, а 20000. Они могут разговаривать с беларусами только на английском, урду у нас знают только некоторые сотрудники МИДа. Как же так совпало, что большинство беларусов, знающих английский, уехало из страны?
    Вот как они будут приходить к врачам, в магазин или на работу?
    Если пакистанцы знают русский, то они скорее поедут в другие страны.
  • даведка
    05.05.2025
    Никакие это не пакистанцы, а простые испачкавшиеся в глазури работники цеха по производству зефира в шоколаде местного бобруйского ОАО «Красный пищевик».
  • Пытанне
    05.05.2025
    Мда, дажыліся,
    пра заробак ён не пытаўся. Адкуль вы ведаеце, колькі плацяць пакістанцам? Чаму вы вырашылі, што ім плацяць як беларусам?

Цяпер чытаюць

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся28

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Усе навіны →
Усе навіны

Анджэй Пачобут вярнуўся з Беларусі ў Польшчу9

«Пакой маньяка»: Анатоль Васэрман паказаў свой кабінет з калекцыяй эратычных календароў і порна36

У перамовах з Коўлам гэтым разам бярэ ўдзел і Турчын. З амерыканскага боку Сміт змяніўся на Паніка23

Разам з Коўлам у Мінск прыехаў амерыканскі чыноўнік, які замяніў Крыса Сміта1

Памочнік прэзідэнта Расіі Патрушаў: Варшава знікне за два-тры дні24

«За тры тыдні зарабіла чатыры звычайныя заробкі». Беларуска з'ездзіла ў Расію папрацаваць няняй8

Білецкі пацвердзіў украінскі наступ пад Ліманам і расказаў некалькі дэталяў1

Джон Коўл прыехаў у Мінск3

Хлопец спрабаваў выканаць трук на балконе і атрымаў траўму

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся28

Памятаеце пару студэнткі і выкладчыка духоўнага вучылішча, які старэйшы за яе на 31 год? Яны разбегліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць