Грамадства1212

«А ёсць спецыяльнасць «Галя, адмена»?» Тыкток жартуе з таго, як у Смілавіцкім каледжы вучаць прадаўцоў

Настаўніца са Смілавіцкага каледжа паказала, як у іх вучаць на прадаўцоў. Відэа сабрала ўжо каля двух мільёнаў праглядаў.

Скрыншот відэа ў тыктоку

У Смілавіцкім каледжы адна з вучэбных аўдыторый абсталявана як вучэбная крама: ёсць прылаўкі з таварамі, сапраўдная каса і кошыкі для тых вучняў, якія на занятку выконваюць ролю пакупнікоў.

Пакуль настаўніца распавядае, як яны вучаць прадаўцоў і кантралёраў-касіраў 4 разраду, дзяўчаты сумна гуляюць у касірку і пакупніцу. Адна кладзе пустыя скрынкі з-пад соку, другая іх прабівае на касе.

За суткі відэа набрала 1,8 мільёна праглядаў і больш за 65 тысяч лайкаў. А ў каментарыях, здаецца, сабраліся стэндаперы-пачаткоўцы, каб пратэсціраваць жарты: «Дык іх вучаць з такім незадаволеным тварам сядзець на касе? Я думала, гэта з часам з’яўляецца», «У мяне ў садочку такая крама была, там усе веды і атрымала».

Нехта адзначыў, што сімулятар дрэнны, бо пакупнікі павінны абурацца тым, што цэны ў зале і на касе не супадаюць і пагражаць напісаць скаргу. А хтосьці абурыўся, што нават у каледжы працуе ўсяго адна каса.

@smilovichi_belarus #смиловичскийлицей #смиловичскийколледж #продавцы ♬ оригинальный звук - ⚙️️Спяцы

У каментарыях людзі дзяліліся ўласным досведам і пісалі, што калі прыйшлося некаторы час падпрацоўваць у краме, дык на месцы ўсяму навучылі за некалькі дзён. А кагосьці і ўвогуле ў першы працоўны дзень за касу пасадзілі.

Нехта цікавіўся, ці можа лічыць сябе кваліфікаваным касірам, калі сам заўсёды прабівае тавары на касе самаабслугоўвання.

Адзін з каментатараў паспачуваў дзяўчатам: «Вучыцца тры гады дзеля зарплаты 1000 рублёў, а ў сельскай краме — 500 рублёў. Без магчымасці кар’ернага росту і развіцця. Калі стаць зваршчыкам і прапрацаваць 20 гадоў, дык заробкі будуць у некалькі разоў большыя, а тут…». Была і парада каледжу пачаць вучыць не на касіраў, а на круп’е, бо ў казіно зарабляюць значна больш.

Шмат хто быў здзіўлены, што такой працы трэба недзе вучыцца і атрымліваць дыплом. Нехта з надзеяй удакладняў, ці не штучны інтэлект стварыў гэты ролік для тыктоку.

Самы папулярны каментарый такі: «А ёсць спецыяльнасць «Галя, адмена»?». Другі ж жартаўнік адказаў мужчыну: «Не, гэта ўжо магістратура».

Каментары12

  • Абармот
    24.02.2025
    Я надеюсь, и на счетах считать учат. очень важный навык в 2025
  • Беглый
    24.02.2025
    Божачкі, які калхоз. Навошта вучыцца тры гады на прадаўца, калі гэтыя веды палучыш на працягу двух тыдняў проста калі уладкуешся на працу ў той жа самы Еўраопт.

    Ці увогуле, дзяўчаты, збягайце да нас, у Эўропу. Я, калі заходжу, напрыклад у Tesco, там амаль усе касіркі з Украіны, і я не думаю, што яны скончылі Смілавіцкі каледж.
  • Hund
    24.02.2025
    Хто быў у Еўропе бачыў што хуткасць такой працы у 2-3 хутчэй.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці12

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

Еменскія хусіты наблізіліся да стратэгічна важнага Баб-эль-Мандэбскага праліва. Гэта новы выклік для сусветнай эканомікі5

У Беларусь прыехаў новы пасол Швейцарыі3

Пад расійскім Выбаргам загінуў мужчына, які ўдзельнічаў у лясным фестывалі. Кажуць, што ён з Беларусі6

Дырэктара студыі, якая ўстанаўлівала Ігару Туру кухню за 23 тысячы рублёў, арыштавалі за махлярства14

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы2

У Дзмітрыя Баскава скончыўся тэрмін дыскваліфікацыі, ён збіраецца зноў вяртацца ў хакей4

МУС возьме пад свой кантроль усе дамафоны краіны12

Важны мост пад Мінскам закрыюць на рэканструкцыю1

У Мінску знікла цяжарная жанчына. Яе шукаюць ужо два дні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці12

Стаў вядомы трагічны лёс зніклай цяжарнай жанчыны ў Мінску. Яе забіў бацька будучага дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць