«Мяне заказаў прарэктар». Выкладчыца БДУ расказала, як яе кінулі на Акрэсціна, каб прымусіць звольніцца
У новым выпуску ТОКу вядомая юрыстка, колішняя загадчыца кафедры міжнароднага права факультэта міжнародных адносін БДУ Кацярына Дзяйкала расказала, як яе звальнялі з універсітэта.

Кацярына Дзяйкала згадвае, што ў 2020 годзе ёй далі зразумець, што не будуць працягваць кантракт у БДУ. Але паколькі яе пасада займаецца па выніках конкурсу, яна падала неабходныя для гэтай працэдуры дакументы.
«Я разумела, што калі яны зараз мне не працягнуць конкурс, я буду скандаліць», — заўважае Дзяйкала.
Але на яе знайшлі спосаб уздзейнічаць.
«Для кагосьці было дастаткова размовы. (…) Для кагосьці ўвогуле не трэба размоў, проста намёк. Але для мяне, відаць, стала недастаткова, і да мяне прыйшлі з ператрусам у адзін цудоўны дзень. Па замове прарэктара БДУ па бяспецы».
Дзяйкала згадвае, што чула размовы тых людзей, што праводзілі ператрус:
«Я чую, што яны гавораць: «Пазвані заказчыку». Я кажу: «Цікава, хто мяне заказаў?» Яны гавораць: «Падумайце, дзе вы працуеце».
Пасля ператрусу Кацярыну затрымалі, і яна тры дні правяла на Акрэсціна. «Там я прыняла рашэнне сыходзіць. Я сама зразумела, што я больш не магу працаваць у БДУ, які вось так робіць», — кажа Дзяйкала.
Але пасля вызвалення яе выклікалі на размову:
«Намеснік дэкана, які са мною размаўляў, не змог нейкім чынам сам справіцца з гэтым. Таму паклікаў Алену Анатолеўну Дастанка, якая цяпер дэкан. Вельмі па-чалавечы, з чалавечай спагадай [размаўлялі].
І яны пачынаюць табе: «Вось, разумееш, такая сітуацыя… Так, вядома, у нас няма танкаў, каб іх перамагчы, але што ж рабіць, бо гэта для тваёй жа бяспекі. (…) Давайце вам дапаможам, можа быць, уладкавацца кудысьці на працу, у іншую ВНУ. (…) Вы ж ведаеце, на што здольныя гэтыя людзі», —
прыгадвае Дзяйкала некаторыя абставіны размовы, і дадае, што такі стыль ствараў уражанне таго, што суразмоўцы суперажываюць, «проста яны не могуць».
«І гэта жахліва, гэта нармалізуе. І як бы атрымліваецца, што няёмка ўжо і сказаць, што яны цябе рэпрэсавалі. Ты што, вось гэтая душэўная размова з Аленай Анатолеўнай, гэта што, рэпрэсія? Не ж. Ах ты няўдзячная», — даводзіць Дзяйкала.
Глядзіце цалкам:
«Калі ўнучка Лукашэнкі паступіла на факультэт, усе думалі: Госпадзі, хоць бы не да мяне на спецыяльнасць»
Дзяйкала: Наша сітуацыя не цягне на Міжнародны трыбунал у Гаазе. Важна, каб працэс над Лукашэнкам адбыўся ў Мінску
На факультэце міжнародных адносін БДУ новы дэкан — Алена Дастанка
Як БДУ кашмарыць яго ж выпускнік
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Зараз яны нібыта ахвяры рэжыму і вучаць нас жыццю! Гэта ганьба і гароцце Беларусі мець такіх "прынцыповых прафесіяналаў".