Навука і тэхналогіі3232

Чаму высокі ціск не дазваляе расійскім Суперджэтам лятаць? Хоць для Боінга гэта не праблема

Пецярбургскі аэрапорт «Пулкава» адмяніў больш за 50 рэйсаў, якія выконваюцца Суперджэтамі. Іншыя самалёты працягваюць лятаць. У чым прычына?

Фота: aviatorshina / Telegram

У Ленінградскай вобласці Расіі сёння з'явіўся антыцыклон, які прыйшоў з Сібіры. Яго вынікам стаў высокі атмасферны ціск у раёне аэрапорта Пулкава — 1055 гектапаскаляў (гПа).

У сувязі з гэтым адменены больш за 30 рэйсаў на вылет з Пулкава і 27 — на прылёт. Больш за ўсё ад гэтага пацярпела авіякампанія «Расія», бо значная частка яе флоту складаецца з расійскіх самалётаў Superjet 100.

У прэс-службе перавозчыка паведамілі, што авіякампанія вымушана карэктаваць расклад палётаў праз зрух паветраных мас пры анамальна высокім атмасферным ціску ва ўмовах антыцыклону. Частка рэйсаў будзе выканана на самалётах большай умяшчальнасці, у тым ліку на далёкамагістральных мадэлях.

Чаму Суперджэты не могуць лятаць, а Boeing і Airbus — могуць?

Як тлумачаць спецыялісты, Superjet 100 (на табло ён пазначаны як SU95) не можа працаваць пры такім высокім ціску, бо яго бараметрычныя сістэмы маюць вузкія межы дапушчальных значэнняў у параўнанні з далёкамагістральнымі і сучаснымі вузкафюзеляжнымі самалётамі.

Кожны самалёт сертыфікаваны на эксплуатацыю ў пэўным дыяпазоне атмасфернага ціску. У Superjet 100 мінімальная мяжа — мінус 1000 футаў (каля -305 метраў) па бараметрычнай вышыні (вышыні, якую «бачыць» самалёт, зыходзячы з атмасфернага ціску).

Пры звычайным ціску 1013 гПа на ўзроўні мора самалёт «бачыць» нулявую вышыню. Пры анамальна высокім ціску, як цяпер у Пулкава, самалёт «думае», што ён знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора. У выніку аўтаматычныя сістэмы Superjet 100 выходзяць за межы бяспечнай працы і самалёт не можа нармальна функцыянаваць.

Superjet 100
Superjet 100. Фота: Wikimedia Commons

Якія праблемы ўзнікаюць?

Збой работы вышынямераў і аўтапілота. Як тлумачаць спецыялісты, калі бараметрычная вышыня сыходзіць у адмоўнае значэнне, то гэта прыводзіць да некарэктнай работы авіёнікі. Напрыклад, можа адключыцца аўтапілот, бо палічыць, што самалёт ніжэй за дапушчальны эшалон (вышыню палёту, вызначанай па стандартным атмасферным ціску).

Акрамя гэтага, вышынямеры пачнуць паказваць непраўдзівыя даныя, што зробіць узлёт і пасадку небяспечнымі, бо ўзлётная і пасадачная хуткасці могуць быць вылічаны некарэктна, што стварыць рызыку пералёту паласы пры пасадцы або недастатковай цягі пры ўзлёце.

Няспраўнасць сістэмы рухавікоў. Акрамя гэтага, як пішуць спецыялісты, рухавікі, усталяваныя на Superjet 100, не прызначаны для працы ў такіх умовах. Пры анамальна высокім ціску паліўная сістэма можа падаваць занадта шмат паліва. Гэта павышае тэмпературу выхлапных газаў, што можа прывесці да перагрэву і аварыйнага адключэння рухавіка.

Праблемы з герметызацыяй салона. Могуць адбыцца і памылкі ў сістэме герметызацыі. Пры занадта высокім ціску сістэма аўтаматычна павялічвае забор паветра, каб падтрымліваць розніцу ціскаў. Калі перапад ціску стане занадта вялікім, можа спрацаваць аварыйны клапан скіду ціску, што створыць рэзкі скачок ціску ў салоне. Пасажыры і экіпаж адчуюць моцны ўдар па вушах, што можа выліцца ў боль і дыскамфорт.

Як паказвае сітуацыя ў Пулкава, не ўсе самалёты ўразлівыя да такога ціску. Напрыклад, Boeing 737-800 і Airbus A320 маюць шырэйшыя межы дапушчальнага ціску, таму іх сістэмы не выходзяць за сертыфікаваныя ліміты.

Такім чынам, прычына адмены рэйсаў Superjet 100 — гэта не сам факт высокага ціску, а тое, што сістэмы гэтых самалётаў не разлічаны на палёты ў такіх умовах.

Каментары32

  • Барадзед
    07.02.2025
    Бедняжка
  • Чел
    07.02.2025
    Премию инженерам-разработчикам СуперДжета в студию! Они же не знали про антициклоны. Прямо проблему 2000 года оживили.
  • Барадзед
    07.02.2025
    Чел, я всегда думал, что антициклон характеризуется понижением давления. Какие-то аномальные сухие воздушные массы над СПб.

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м67

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы18

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м67

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць