Грамадства1010

Інтэрпал выдаў «чырвонае апавяшчэнне» на вышук вінаватых у пасадцы самалёта Ryanair у 2021 годзе

Нацыянальная пракуратура Польшчы шукае траіх грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да прымусовай пасадкі польскага самалёта кампаніі Ryanair у Мінску ў маі 2021 года.

Двое мужчын абвешчаныя ў міжнародны вышук паводле «чырвонага апавяшчэння» Інтэрпола, у дачыненні да трэцяга ідзе працэдура атрымання такога дакумента. У Акруговы суд Варшавы падалі заявы наконт выдачы еўрапейскіх ордараў на арышт у дачыненні ўсіх асобаў у вышуку, перадае RMF24.

Па словах прэс-сакратаркі генеральнага пракурора Польшчы Ганны Адамяк, Мазавецкі аддзел Дэпартамента барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры кантралюе следства, што вядзе Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы ў справе пра захоп кантролю над польскім самалётам 23 траўня 2021 года ў Беларусі.

Паводле ведамства, супрацоўнікі авіядыспетчарскай службы перадалі хлуслівую інфармацыю пра нібыта закладзенае на борце выбуховае прыстасаванне, вымусіўшы экіпаж зрабіць аварыйную пасадку ў Мінску.

«У хадзе расследавання былі вынесеныя загады наконт выстаўлення абвінавачанняў тром грамадзянам Беларусі, якія непасрэдна маюць дачыненне да захопу самалёта — былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка змены кантролю Яўгена Цыганова і афіцэра КДБ Андрэя А. М.», — паведаміла Адамяк. Іх абвінавачваюць у тэракце: захопе самалёту шляхам падману і незаконным пазбаўленні волі пасажыраў і экіпажу. За гэта пагражае да 12 гадоў турмы.

Праз знаходжанне падазраваных па-за межамі Польшчы пракуратура гэтай краіны накіравала ў Інтэрпал запыты пра публікацыю «чырвонага апавяшчэння» на тэрыторыі ўсіх краін, што ўваходзяць у Міжнародную арганізацыю крымінальнай паліцыі. Паведамляецца, што ў дачыненні да двух падазраваных ужо распачаты міжнародны вышук, адносна ж трэцяга працэс афармлення працягваецца.

Нагадаем, што самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільню, 23 мая 2021 года быў прымусова пасаджаны ў Мінску нібыта з-за паведамлення аб выбуховай прыладзе на борце. Пасля пасадкі былі затрыманыя блогер Раман Пратасевіч і ягоная сяброўка Сафія Сапега. Пазней яны былі асуджаныя ў Беларусі на вялікія тэрміны зняволення, а пасля памілаваныя за супрацу са следствам.

Пасля гэтага інцыдэнту Еўрасаюз забараніў беларускім авіякампаніям ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты супольнасці і над яго тэрыторыяй, а таксама парэкамендаваў еўрапейскім перавозчыкам адмовіцца ад палётаў у паветранай прасторы Беларусі.

Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (ICAO) у сваім дакладзе прыйшла да высновы, што звесткі аб наяўнасці бомбы на борце самалёта былі загадзя лжывымі.

Каментары10

  • Тарціла
    28.01.2025
    4 гады спатрэбілася, каб дваіх (для трэцяга яшчэ год трэба) дадаць у базу інтэрполу? Такімі тэмпамі вы іх дакладна зловіце :))) Гадоў праз 150.
  • Барадзед
    28.01.2025
    Хорошая память у поляков.
  • Носок барадзеда
    29.01.2025
    Да будет как с Путиным за сбитый над Украиной буком самолет. Кому это нужно? Эти колеки и так сами по себе сдохнут в нищете

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Усе навіны →
Усе навіны

У Інданезіі прамаўчалі пра візіт міністра абароны ў Беларусь1

Стыхія нарабіла бяды ў Калодзішчах

ДТЗ у Талачынскім раёне: пацярпелі 4 чалавекі, адзін — загінуў

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы2

З-за навальніцы на поўначы Мінска на 25 секунд адключалася электрычнасць

Сям’я беларусаў аказалася ў двух розных асяродках эміграцыі. Муж не можа трапіць да жонкі ў Грузію, а яна — атрымаць візу да яго ў Польшчу10

Беларусы здымаюць у Польшчы серыял пра свінгераў23

Алімпійская чэмпіёнка па біятлоне прапала ў гарах Пакістана1

Магутны землятрус каля берагоў Камчаткі прывёў да цунамі, у Японіі і на Гаваях абвешчана эвакуацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме32

Біцэпсы Івана Краўцова здзівілі сацсеткі. Ён расказаў, як трымае сябе ў спартыўнай форме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць