Свет88

Трамп заклікаў да стварэння сістэмы «Жалезны купал» над ЗША

Сістэма супрацьракетнай абароны «Жалезны купал» паспяхова выкарыстоўваецца Ізраілем для адбіцця знешніх паветраных атак.

«Жалезны купал» перахоплівае атаку з Лівана над раёнам Галілеі 4 жніўня 2024 года. Фота: Leo Correa / AP

Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў у панядзелак, што падпіша ўказ аб пачатку будаўніцтва ў ЗША сістэмы супрацьпаветранай абароны «Жалезны купал», падобнай да той, якую Ізраіль выкарыстоўвае для перахопу тысяч ракет, піша «Голас Амерыкі».

«Мы павінны неадкладна пачаць будаўніцтва сучаснага супрацьракетнага шчыта «Жалезны купал», які зможа абараніць амерыканцаў», — сказаў Трамп на выязным пасяджэнні рэспубліканскага кангрэса ў Маямі.

Па словах Трампа, сістэма «будзе зробленая менавіта тут, у ЗША».

Выступаючы ў дзень уступлення на пасаду новага міністра абароны Піта Хегсэта, Трамп паведаміў, што гэта адно з чатырох яго будучых распараджэнняў, разам з указам, які забараняе «трансгендарную ідэалогію» ў войску.

Падчас перадвыбарчай кампаніі 2024 года Трамп неаднаразова абяцаў стварыць для Злучаных Штатаў аналаг ізраільскай сістэмы «Жалезны купал». Аднак гэтая сістэма прызначаная пераважна для пагроз малой далёкасці, што робіць яе малаэфектыўнай для абароны ад міжкантынентальных ракет, якія з'яўляюцца галоўнай пагрозай для ЗША.

Ізраіль выкарыстоўваў гэтую сістэму для збівання ракет, запушчаных яго рэгіянальнымі праціўнікамі — ХАМАС у сектары Газа і «Хезбалой» у Ліване — пасля нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка.

«Яны збіваюць практычна кожную з гэтых ракет, — сказаў Трамп. — Таму я лічу, што Злучаныя Штаты таксама маюць на гэта права».

Сістэма «Жалезны купал» была распрацаваная Ізраілем пры падтрымцы ЗША. Яна спецыялізуецца на збіванні ракет малой далёкасці. З пачатку яе эксплуатацыі ў 2011 годзе з дапамогай гэтай сістэмы былі выяўленыя і перахопленыя тысячы ракет, уключаючы апошнія атакі ХАМАС і «Хезбалы». Ізраіль сцвярджае, што каэфіцыент паспяховасці яе працы складае больш за 90%.

Каментары8

  • Заклік
    28.01.2025
    Рабі, хто табе не дае
  • Трапло
    28.01.2025
    Ужо мигрантаў выслаў, вайну спыніў, сцяну пабудаваў...
    Толькі вось з мексіканскім залівам у яго удала атрымалася.
  • Янка
    28.01.2025
    Чарговае трызненне папуліста.
    Плошча Ізраіля - 22 тыс. кв. км, з яе больш чым палову (12.5 тыс. кв. км.) займае пустыня Нэгев, неба над якой прыкрываць ня трэба. Застаецца груба 9.5 тыс. кв.км.
    Плошча ЗША - 9834 тыс. кв. км., пустыні займаюць 920 тыс. кв. км., плошча слабанаселенай Аляскі 1718 тыс. кв. км. - трэба прыкрыць каля 7000 тыс кв. км. - прынамсі ў 700 разоў больш. А вось ВВП ЗША большы за ізраільскі толькі ў 54 разы. То бок Жалезны купал ЗША створыць ціск на амерыканскую эканоміку ў 13 разоў мацнейшы за ізраільскую. А ў ЗША зараз з-за чарговай птушынай пандэміі яйкі ажно да 9 даляраў за дзюжыну падаражэлі.
    Доні, дзе возьмеш грошы? Прадаш мэмкойны $TRUMP і $MELANIA альбо Маск падарыць?

Цяпер чытаюць

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Швейцарыі праз недахоп вады забараняюць напаўняць басейны і паліваць газоны1

«Заўсёды хочацца больш». Як трацяць грошы беларусы з заробкам 5—6 тысяч рублёў3

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў39

Пры ўдары па Самары, верагодна, пашкодзілі цэх, дзе вырабляюць электроннае абсталяванне для ракет-носьбітаў «Саюз-2»2

Беларус пайшоў гуляць у лес і сустрэў «вужа на максімалках» ФОТАФАКТ3

Скандальна вядомая сетка дастаўкі сушы «Ёбідаёбі» памяняла назву

Пад Гомелем са дна Сожа паднялі мораныя дубы, якія праляжалі пад вадой тысячы гадоў12

Верагоднасць рэкордна моцнага Эль-Ніньё дасягнула 70%

Талібы прапанавалі ЗША вярнуцца ў Афганістан4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў8

У гарах Кыргызстана з дрона адшукалі целы зніклых беларускіх альпіністаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць