«Мы танчылі з Генадзем Карпенкам і я адказала яму словамі Таццяны Ларынай: «Я іншаму аддадзена і буду век яму верная».

Былую кіраўніцу Цэнтральнай выбарчай камісіі ў эфіры СТБ спыталі, ці былі спробы яе падкупіць. У адказ яна расказала гісторыю, якая нібыта адбылася перад прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года.
«Не ведаю, ці была гэта спроба. Выбары 2001 года, перад імі, калі яшчэ мяне запрашалі ў Еўропу, вучылі мяне. І ўвесь час з прадстаўнікамі апазіцыі.
Я памятаю, мы паехалі такой дэлегацыяй па запрашэнні аднаго з дэпутатаў фінскага парламента. Там было тры прадстаўнікі апазіцыі і тры прадстаўнікі ўлады. І вось з боку апазіцыі гэта былі ўжо цяпер нябожчык Генадзь Карпенка, другі таксама ўжо нябожчык таксама кандыдат у прэзідэнты, Сямён Домаш і кіраўніца Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Процька.
(Імаверна, гаворка вядзецца пра 1998 ці 1999 год, бо Генадзь Карпенка памёр у 1999 годзе пры загадкавых абставінах — НН).
Я памятаю, мы з Карпенкам нават танчылі павольныя танцы на адной вечарынцы там у Фінляндыі. І ён мне так жартаўліва кажа: «Ярмошына, цікавяцца, колькі Вы каштуеце?»
Ну, паколькі ў нас адносіны былі вельмі вясёлыя і жартаўлівыя, мне самой спадабаўся мой адказ. Я сказала: «Генадзь Дзмітрыевіч, як аматару паэзіі (ён да гэтага вершы чытаў), я вам адкажу словамі Таццяны Ларынай: «Я іншаму аддадзена і буду век яму верная».
Ярмошына сцвярджае, што больш з такімі пытаннямі да яе не падыходзілі:
«Ужо ўсе зразумелі досыць хутка, мусіць, пасля 2001 года, што са мной кашу не зварыш. Ад мяне адліплі і замежныя паслы».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Закону трэба быць вернай, а не чалавеку. Як малпа нейкая, знайшла галоўнага самца і яму падпарадкоўваецца. Жывёльна-халопскі светапогляд, а не прынцыповы і ідэйны.
таму што, рабяты, у вас таких грошау няма