Грамадства4949

Ярмошына: Прэтэндэнты ў 2020 — вырадкі. А я ўратавала краіну ад грамадзянскай вайны

Былая старшыня Цэнтрвыбаркама расказала, як яна ўспрымала падзеі 2020 года. Яна выступала ў Пінску ў рамках агітацыйнага тура прапагандыстаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі і не абмяжоўвала сябе ў выразах.

Лідзія Ярмошына ў 2014 годзе

«Калі ў маі 2020 года былі абвешчаныя выбары, пачалося абвастрэнне. Да нас стала прыходзіць група спадара [Міколы] Статкевіча, такога палітыка крайне агрэсіўнага. Было пададзена паўсотні заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатамі ў прэзідэнты — то-бок па зборы подпісаў. Мы выдатна бачылі, што тая колькасць вырадкаў, якая падавалася, гэта самы элементарны сабатаж, спрабуюць заваліць ЦВК, каб яна заваліла сваю працу».

«У групу Статкевіча ўваходзілі людзі, якія былі кантактамі першага ўзроўню. Яны не мелі права ўвогуле выходзіць у грамадскія месцы. І вось яны прыходзілі — асабліва адна такая фельчарка з Гомеля з хуткай дапамогі. Яе адхілілі ад працы як кантакт першага ўзроўню, а яна прыязджала [да нас], і было такое ўражанне, што яна спрабуе нас усіх заразіць нейкім чынам, гэты вірус перадаць. Дарэчы, яна даўно збегла ў Польшчу. Не ведаю, недзе там прабіркі мые. Кінула сям’ю, трох дзяцей. Былі такія адыёзныя агрэсіўныя цёткі».

«Мне было няцяжка працаваць, я атрымлівала задавальненне. Так, 2020 год мяне надламаў. Шмат у чым ён падарваў упэўненасць у сабе. Задаволеная я толькі тым, што, магчыма, уратавала краіну ад грамадзянскай вайны. Прынамсі, я гэтаму спрыяла».

Лідзія Ярмошына нарадзілася 29 студзеня 1953 у Слуцку. Скончыла юрыдычны факультэт Калінінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1975). У 1975—1987 працавала юрысконсультам у Калінінградзе і Бабруйску. У 1987­—1988 — памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна Калінінграда. У 1988—­1996 — кіраўнік юрыдычнай службы Бабруйскага гарвыканкама. У 1992—1996 — сябра ЦВК, у 1996—2021 — старшыня ЦВК. Разведзеная. Сын памёр у 2017 годзе.

Каментары49

  • даведка
    15.12.2024
    Ермошину саму кинули три мужа, первые из них спились, а сын совершил суицид(?).
  • Кеша
    15.12.2024
    Какая нахер "гражданская": тапки у лавки снимать, да в Польшу массово "з’яджаць"?((( А лукашисты-это вообще конченные стукачи, они без колебаний любую власть, флаг, герб примут...
  • Дзя
    15.12.2024
    Адзін з галоўных выпадкаў сярод беларусаў - гэта сама Ярмошына

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць