Грамадства66

Надзея Ермакова ездзіць на аўтобусе: У спіну не плююць, але аднойчы з Ярмошынай пераблыталі

Былая старшыня Нацбанка расказала, як жыве на пенсіі.

Надзея Ермакова. Фота: БелТА

Надзея Ермакова цяпер ездзіць на грамадскім транспарце.

«Заўсёды марыла бачыць свет такім, а то ў асноўным даводзілася яго сузіраць з задняга сядзення аўто», — жартуе яна ў інтэрвю «СБ. Беларусь сегодня».

«Не паверыце: мне хацелася на аўтобус, не толькі калі пачала пенсіянерскі лад жыцця, але і калі працавала. Іншая рэч, калі раніцай трэба быць у Хоцімску, а пасля абеду ў Мінску на нарадзе, нічога не паспявала б.

У грамадскім транспарце цікава.

Сядзіш, у акенца глядзіш, а ззаду жанчыны шушукаюцца: «Гэта ж Ермакова!» Бывала, падыходзяць, вітаюцца, па імені і імені па бацьку звяртаюцца. І я радуюся, што мне ў статусе «экс» у спіну не плююць, паважліва ставяцца. Адзін раз, праўда, з Лідзіяй Ярмошынай пераблыталі».

Аднойчы Ермакову выводзілі з аўтобуса кантралёры.

@nashanivanews Як беларускія чыноўнікі адрывалася на пляжы ў Маямі #беларусь #чиновники #беларускаямова #нашаніва #навіны #новостибеларуси #беларусьновости ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

«Я дрэнна вывучыла ўмовы дзеяння праязных дакументаў. Купіла на зададзены лік паездак, ды не звярнула ўвагі, што выкарыстоўваць іх трэба на працягу лімітаванага часу. Зайшла ў аўтобус, машынальна прыклала да валідатара, а тут кантралёры. Не разумею, чаму ў мяне паездка не аплачана, калі іх аж 28 заставалася!

І вось мяне на выхад пад белы ручанькі прама ля Палаца Незалежнасці… Так сорамна! Тлумачу, што я былая старшыня Нацбанка, прашу выпісаць мне штраф і тут разумею, што нават пашпарта з сабой няма, а грошай толькі на жэтон з талонам…

У выніку прадалі мне кантралёры талончык па цане без вадзіцельскай нацэнкі і папрасілі «больш так не жартаваць». А я не жартую!»

Былая старшыня Нацбанка кажа, што ў маладосці марыла не пра кар'еру, а пра сям'ю і пяцярых дзяцей. У выніку вырасціла дзвюх дачок.

Ермакова двойчы была замужам. «Але за мужам сябе, ці, як яшчэ кажуць, за каменнай сцяной, ніколі не адчувала. Цяпер абодвух маіх былых мужоў няма ў жывых, але я за іх шчыра малюся. Другому мужу вельмі падабалася мая пасада старшыні Нацбанка. Ён ганарыўся, што я на такой пасадзе».

Заўважае:

«З журналістамі я размаўляць не люблю. Людзі вы цікавыя, але навошта каб пра мяне пляткарылі ўсе вакол?»

На пенсіі Ермакова (ёй 71 год) ходзіць на мерапрыемствы праўладнага Беларускага саюза жанчын, ветэранскай арганізацыі Беларусбанка. Яе таксама паставілі ў прэзідыум Усебеларускага народнага сходу.

Каментары6

  • zmiana zdania
    04.05.2024
    Заўсёды марыла бачыць свет такім, а то ў асноўным даводзілася яго сузіраць з задняга сядзення аўто»

    По большому счёту  нормальная цётка-бабця.Ещё бы мемуары об агрофюрере написала. Для будущих поколений.
  • Фэйспалм
    04.05.2024
    Ермакова напэўна была не кепскім кіраўніком НБРБ. Дакладна лепшая за свайго папярэдніка Пятра Пракаповіча. Таму цалкам верагодна, што хэйту асаблівага да яе асобы няма. Адзінае, што слаба верыцца ў тое, што не было яго і ў той момант, калі з бабай Лідай паблыталаі
    На Ярмошынай клейма недзе ставіць, бо гэта пры яе кіраванні ЦВК была выпрацавана сістэма жэстачайшых фальсіфікацый
  • Наіўнаму
    04.05.2024
    zmiana zdania, на пажыццёвае пацягнуць

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць