Свет33

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка

Розніца паміж 2023 і 2024 гадамі істотная.

Вільня. Фота: «Наша Ніва»

Паводле даных літоўскай Дзяржаўнай службы аховы мяжы, летась зарэгістравалі каля 1,5 мільёна перасячэнняў мяжы беларусамі, у 2023 годзе — каля 2,6 мільёна, а ў 2022 годзе мяжу перасеклі каля 1,7 мільёна беларусаў, піша LRT са спасылкай на BNS.

На думку міністра ўнутраных спраў Літвы Уладзіслава Кандратовіча, такія лічбы могуць быць звязаныя са змяншэннем колькасці беларусаў на літоўскім рынку працы, закрыццём часткі памежных пунктаў з Беларуссю і іншымі мерамі, якія ўзмацнілі кантроль пры ўездзе ў краіну (напрыклад, забарона на ўезд на аўто на беларускіх нумарах).

На дадзены момант на мяжы Літвы і Беларусі дзейнічаюць пункты пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі».

Паводле даных Дэпартамента міграцыі, на 1 снежня мінулага года від на жыхарства ў Літве мелі 59 тысяч грамадзян Беларусі.

У МУС Літвы адзначылі, што пакуль не збіраюцца змякчаць абмежаванні.

Каментары3

  • Jeff
    01.01.2025
    spadarstva , adtul časta departujuć bielarusaŭ za herb u pašparcie
  • Жора
    01.01.2025
    Цягнікі спынілі, аўто не пускаюць, колькасць пунктаў пропуску скарацілі ўтрая - усё роўна ездзяць. Усё гэта абгрунтоўвалася пагрозамі нацбяспецы. Што ж летувісы будуць рабіць далей, калі ўсё роўна перасячэнняў мяжы за год болей, чым палова насельніцтва іх краіны?
  • Лапа
    01.01.2025
    А што там цяпер лавіць? Хай смокчуць лапу гэтыя літувісы.

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс4

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў4

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

Нямецкія СМІ назвалі імя беларуса, якога падазраюць у падрыхтоўцы тэракта ў Лейпцыгу5

Лэдзі Гага стала мамай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс4

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць