Свята-Успенскі сабор Жыровіцкага манастыра, дзе ўжо некалькі гадоў ідзе рэстаўрацыя, працягваюць радыкальна русіфікаваць.

Змены ва ўнутраным убранні беларускай святыні заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».
Першапачаткова ва Успенскім саборы быў толькі цэнтральны іканастас, пабудаваны каля 1730 года, які добра захаваўся да нашых дзён. У 1779 годзе для роспісу гэтага іканастаса, як і іканастаса Яўленскай царквы, быў запрошаны майстар Рыгор Мядзведскі. Іканастас сабора выкананы ў характэрным стылі барока. Звярталі на сябе ўвагу абразы апосталаў, цэнтральная выява «Спаса Уседзяржыцеля» ў сярэбранай раме. Бакавыя часткі іканастаса храналагічна адносіцца да рамонту храма ў 1860-я гг., як і сярэбраныя шаты на абразах.


У 2023 годзе ў выніку абследавання стану іканастаса спецыялісты Нацыянальнага мастацкага музея і супрацоўнікі «Белрэстаўрацыі» выяўвілі тыя элементы, якія неабходна аднавіць або поўнасцю замяніць. У верасні 2024 годзе ўсе тры іканастасы дэмантавалі для рэстаўрацыі.


Як паведамляе тэлеграм-канал, ужо тады хадзілі чуткі, што іканастасы з рэстаўрацыі не вярнуцца, а застануцца ў музеі. Цяпер гэтыя чуткі, відаць, канчаткова пацвердзіліся: у бакавых нефах, у так званых Іаанаўскім і Свята-Пакроўскім прыдзелах, на месцы старых іканастасаў паставілі ў разы вышэйшыя і цалкам пазалочаныя новыя іканастасы ў стылі рускага ўзорачча.
Рускае ўзорачча — гэта празмерна і безгустоўна перагружаны дэталямі мастацкі стыль, які быў характэрны толькі для Маскоўскага царства ў XVII стагоддзі, а пасля адроджаны ў расійскай эклектыцы, якая звярталася да сваіх гістарычных узораў. Рускае ўзорачча абсалютна чужароднае для барочна-класіцыстычнага Свята-Успенскага сабора.

Замена іканастасаў гэта чарговы этап па радыкальнай русіфікацыі святыні. У 2009 годзе па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта сем старадаўніх абразоў з іканастаса Успенскага сабора былі перададзены Жыровіцкім манастыром у Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Барочныя абразы былі заменены на сучасныя, якія выкананыя ў нібыта «старажытнарускім стылі» інакіняй Анфісай. Гэтыя абразы выбіваліся па стылі з барочнага іканастаса і барочных жа інтэр’ераў храма.
Пасля з іканастаса прыбралі і стары разьбяны дэкор, замяніўшы яго на іншы, больш просты.

Цяпер жа пазбыліся і ад саміх іканастасаў, хоць галоўны іканастас прапісаны ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей як частка дэкаратыўнага аздаблення сабора, які сам з'яўляецца часткай архітэктурнага ансамблю міжнароднага значэння.

Верагодна, іканастас пасля рэстаўрацыі ўз'яднаецца са сваімі абразамі, якія былі перададзены ў музей раней, стаўшы часткай экспазіцыі. Але ў самім саборы замест гістарычнай аўтэнтыкі будзе толькі пазалочаны «рускі свет».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬУ Жыровіцкім манастыры разабралі іканастас, з якога раней выкінулі беларускія абразы
Разбурэнне стэрэатыпаў. Навукоўцы высветлілі, што шэдэўр беларускай скульптуры паходзіць з крайняга ўсходу Беларусі
Што хаваецца за паспяховым аднаўленнем Нотр-Дама? Францыя віруе, і каб нам такія віраванні
У Будслаўскім касцёле раскрылі невядомыя раней роспісы
У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары