Грамадства1212

«Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеянняў апазіцыі». Што адбываецца з фірмай, на экранах якой паказалі зварот Ціханоўскай супраць вайны

24 лютага 2024 года на рэкламных экранах у Беларусі запусцілі зварот Святланы Ціханоўскай. Акцыю правяло аб'яднанне былых сілавікоў Belpol. Праз суткі сілавікі затрымалі чатырох супрацоўнікаў кампаніі Legion 104, якая займалася размяшчэннем рэкламы на падобных экранах. «Медыязона» паразмаўляла з дырэктарам кампаніі Андрэем Смаляком і даведалася, што адбываецца з фірмай і крымінальнай справай праз 10 месяцаў пасля «дыверсіі».

Скрыншот з відэа. Фота: t.me/motolkohelp

Крымінальная справа, арышт маёмасці і ліквідацыя кампаніі

Пасля з'яўлення звароту Ціханоўскай на рэкламных экранах следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле аб знішчэнні, блакаванні або мадыфікацыі камп'ютарнай інфармацыі. Смаляк праходзіў па ім падазраваным, але летам прадпрымальнік атрымаў ліст, што крымінальную справу супраць яго спынілі і цяпер ён праходзіць сведкам. Каго следчыя лічаць падазраваным, невядома.

Дырэктар таксама расказаў, што па гэтым артыкуле ў рамках справы «аб экранах» ніхто з ягонай фірмы не затрыманы.

«Справу паставілі на паўзу, чакаюць мяне як галоўнага сведку на допыт. Мая нерухомасць арыштаваная. ДФР працягвае праверку, выніку пакуль няма, але нічога добрага ад іх я не чакаю. Усе падаткі мы аплацілі, цяпер пакрываем невялікую запазычанасць перад кліентамі. Супрацоўнікі звольніліся», — расказвае дырэктар.

Цяпер кампанія Legion 104 знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Да інцыдэнту ў ёй працавалі 10 чалавек, а таксама 7 чалавек — пазаштатна.

«Бізнэс пераносім у Еўропу і на Блізкі Усход. Убачылі для сябе значна больш магчымасцяў. Цяпер шукаем інвестара», — расказвае прадпрымальнік.

«Нас спісалі»

«Дзеля справядлівасці, я не рэпрэсаваны ўладай непасрэдна. Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеянняў нашай «роднай» апазіцыі. Як і казаў раней, яны нас спісалі. Мне шчыра шкада нашу зямлю і наш народ. Нейкі бесперспектыўняк».

Прадпрымальнік адмаўляе дачыненне да трансляцыі звароту Ціханоўскай. Пра тое, што іх сэрвіс быў узламаны, ён даведаўся па дарозе ў Польшчу — ехаў святкаваць свой дзень нараджэння.

«Працуючы над праектам з 2015 года і выдаткаваўшы на яго велізарную колькасць сіл і рэсурсаў, мы не маглі сабе дазволіць нешта падобнае».

Адказнасць за акцыю ўзялі на сябе былыя сілавікі з Belpol. Яны пацвердзілі, што затрыманыя супрацоўнікі кампаніі Legion 104 да ўзлому экранаў ніякага дачынення не маюць.

«Ніхто з датычных да правядзення акцыі не знаходзіцца ў Беларусі. Што ўласна і пацвярджаецца, бо людзей затрымалі нібыта проста за пратэсты», — сказаў прадстаўнік ініцыятывы Уладзімір Жыгар.

На пытанне «Медыязоны» пра тое, ці атрымаў Belpol доступ да сэрвісу Legion 104 без ведама супрацоўнікаў, прадстаўнік ініцыятывы не адказаў.

Каментары12

  • Петя
    17.12.2024
    Как обычно. Оппозиция ничего не добилась, а люди пострадали
  • Пытанне
    17.12.2024
    Кек, каго падставілі на пустым месцы, пазбавіўшы справы яго жыцця, заробку, жытла, радзімы - той "хатаскрайнік"?
    Той, хто падставіў, не пытаючыся дазволу, той "маладзец"?
  • Беларус з Палесся
    17.12.2024
    Ідзі паплач, хатаскрайнічак.

Цяпер чытаюць

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў2

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

«Апошнімі дзецьмі, якіх блаславіў Папа Францішак, былі мае». Беларускі бізнэсовец распавёў, як хрысціў сыноў у Ватыкане3

Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч

Украіна атакавала арсенал далёка за Масквою, ідзе эвакуацыя жыхароў

Спецпрадстаўнік Трампа Келаг назваў Пуціна галоўнай перашкодай на шляху да спынення агню ва Украіне3

«Кіберпанк у Астане». У Казахстане падчас рэпетыцыі парада дрон загадаў дзяўчыне адысці ад акна1

У Маскве дворнікам раздалі біноклі і загадалі кругласутачна шукаць у небе беспілотнікі4

У Маскве і Падмаскоўі праблемы з сувяззю2

Высветлілі, дзе адбываўся «допыт» каліноўца Васіля Грачыхі17

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў2

Беларуска працуе ў Дубаі русалкай, каб аддаць доўг 20 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць