Грамадства66

МУС распавяло сваю версію, за што пасадзілі пярэваратня ў пагонах Згірскага

Прэс-служба МУС выпусціла заяву наконт артыкула «Нашай Нівы». Сілавікі даводзяць, што 27-гадовага супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага пасадзілі зусім не за тое, што ён кіраваў бандай, якая ў балаклавах рабавала дальнабойшчыкаў. 

Учора «Наша Ніва» напісала, што суд Нясвіжскага раёна паставіў прамежкавую кропку ў гісторыі супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага. Днямі яго асудзілі да 8 гадоў калоніі за вымагальніцтва і злоўжыванне ўладай. 

У маі 2024 года сілавікі адрапартавалі аб затрыманні пяці чалавек, якія абкрадалі прыпаркаваныя фуры. Пакуль кіроўца спаў у кабіне, злачынцы ўзломвалі замок грузавога адсека, загружалі свой мікрааўтобус крадзеным таварам і з'язджалі з месца злачынства.

«Наша Ніва» тады назвала імя кіраўніка банды — супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіла Згірскага. Ён не толькі даводзіў удзельнікам банды інфармацыю пра ход расследаванняў крымінальных спраў па здзейсненых эпізодах і прымаў удзел у планаванні рабаванняў, але і сам удзельнічаў у гэтых налётах.

Але публічна кіраўніцтва МУС і тады рашуча абвергла гэту інфармацыю незалежных СМІ. Міністр Іван Кубракоў тады выступіў з відэазваротам: маўляў, банда была, але ніякі міліцыянер у яе не ўваходзіў. Пра лёс Міхаіла Згірскага ён тады прамаўчаў. Аказалася, сілавікі вырашылі выдзеліць справу Згірскага ў асобную вытворчасць — каб не пляміць ведамства.

Цяпер МУС вырашыў выступіць з заяваю менавіта пра Згірскага. 

Паводле ведамства, інфармацыя пра ўдзел супрацоўніка крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС у здзяйсненні крадзяжоў з грузавога транспарту ў Аршанскім раёне, «не адпавядае рэчаіснасці». 

«Супрацоўнік крымінальнага вышуку Докшыцкага РАУС Міхаіл Згірскі і яго саўдзельнік затрыманыя ў маі бягучага года за здзяйсненне махлярства і вымагальніцтва ў дачыненні да мінчаніна, які, на думку зламыснікаў, займаўся незаконнымі здзелкамі з крыптаваютай. Згірскі і яго саўдзельнік далі прызнальныя паказанні. Судом Нясвіжскага раёна названыя асобы прысуджаныя да пазбаўлення волі», — гаворыцца ў заяве МУС.

Цікава, што канкрэтны тэрмін Згірскаму — 8 гадоў калоніі — МУС не называе. Магчыма, каб не пацвердзіць тое, што «Наша Ніва» насамрэч валодае інфармацыяй. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Каментары6

  • Кубраков
    10.12.2024
    Нам ментам павінны верыць. !!!
  • Ну дык
    10.12.2024
    Каменты не пісаў, падабайкі не ставіў - сацыяльна блізкі элеМЕНТ. Пакрыў шкоду (aka падзяліўся), чакае амністыі.
  • даведка
    10.12.2024
    МВД в СМИ трезвонило, какая ужасная банда орудует в стране, но затем что-то пошло не так... И банды никакой не было, а посадили не членов банды, а ранее судимыми земляками с малой родины Лукашенко, которым дали смехотворные сроки, а опера уголовного розыска, который якобы руководил действиями банды, судили за совершение мошенничества и вымогательства в отношении минчанина, занимавшегося незаконными сделками с криптовалютой... Но где криптовалюта и где Докшицкий РОВД? И каким вообще боком к криптовалюте провинциальный уголовный розыск?

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей3

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Оршай злавілі гіганцкага залатога карася7

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей3

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць