Грамадства2626

Чаму не ўратавалі Алеся Пушкіна? Тлумачыць былы кіраўнік турэмнай медыцыны Беларусі

У новым выпуску ТОКу доктар і праваабаронца Васіль Завадскі выказаў сваё меркаванне, што на самай справе магло адбыцца ў турме з мастаком Алесем Пушкіным.

Алесь Пушкін. Фота: сацсеткі

Вядомы беларускі мастак, жывапісец-нонканфарміст, перформер Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня 2023 года на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы, куды яго даставілі з турмы. У мастака была прабадная язва.

Васіль Завадскі больш за 20 гадоў працаваў у турэмнай медыцыне, з якіх больш за дзесяць быў яе кіраўніком. Зыходзячы з свайго прафесійнага досведу, мужчына лічыць, што палітвязню Алесю Пушкіну быў памылкова пастаўлены дыягназ.

@tokbelarus Тлумачыць турэмны доктар #милициябеларуси #беларусь #работамечты #милиция #полиция #нашаніва ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

«Мае калегі не разабраліся ў тым, што ёсць прабадзенне язвы. Лячылі яго, хутчэй за ўсё, ад якога-небудзь астэахандрозу, радыкуліту. Былі звесткі, што Алесь атрымліваў нейкія супрацьзапаленчыя сродкі накшталт ібупрафену, абязбольваючыя сродкі».

Як тлумачыць доктар, існуе «прапісная ісціна» ў медыцыне — абязбольваць нельга да той пары, пакуль не будзе пастаўлены дыягназ.

«Калі ёсць падазрэнне на нейкае вострае захворванне — «востры жывот» называецца — нельга абязбольваць да таго, пакуль не будзе пастаўлены дыягназ. Калі ёсць вострая хірургічная паталогія, тады аператыўнае хірургічнае лячэнне. А калі няма, тады можна абязбольваючыя сродкі».

Па словах Завадскага, па тым, што Алесю Пушкіну абязбольваючыя сродкі былі прызначаны, можна меркаваць, што была дапушчана памылка ў дыягназе.

Спецыяліст заўважае, што ў яго няма адказу на пытанне, чаму так адбылося, але з-за гэтай памылкі быў страчаны час.

«Мы не ведаем, у якіх абставінах Алесь утрымліваўся. Я маю на ўвазе, адзін ён быў у камеры ці не адзін. Звычайна, калі такое адбываецца, то іншыя зняволеныя звяртаюць увагу і пачынаюць грукацца, патрабаваць, клікаць лекара. І гэта таксама дапамагае часам. Калі ён быў адзін, то, канечне, гэта ўскладняла сітуацыю», — выказвае сваё меркаванне Завадскі і дадае:

«Ёсць інфармацыя, што Алесь сам канкрэтна ўказаў час, у які ён адчуў гэты рэзкі боль і прасіў медыцынскай дапамогі. Лекар прыйшоў і даў яму нейкую таблетку. Гэта яшчэ раз пацвярджае маё меркаванне пра тое, што гэта была памылка ў дыягназе.

Ён позна трапіў да хірургаў у стане, калі пачалася поліарганная недастатковасць. Не змаглі, на жаль, яго выратаваць. Сэрца не вытрымала. У анамнезе напісана, што прычына смерці — «спынілася сэрца», але гэта можна ў кожным выпадку пісаць. У выпадку кожнай смерці сэрца так ці інакш спыняецца».

«Выснова такая, што гэта памылка маіх калег», — падсумоўвае Васіль Завадскі.

Глядзіце цалкам:

Каментары26

  • Юрист
    08.12.2024
    После падения лукашенковского режима, все эти Уголовные Преступники режима Бандита лукашенки, ОТВЕТЯТ ПО ЗАКОНУ.
  • Ленин не вернулся на заклание
    08.12.2024
    Не вернулся бы в Беларусь, остался бы жить. Глупо поступил. То же и Колесникова. Цена глупости жизнь.
  • час придет
    08.12.2024
    Бондарева

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Супрацоўніка «Беларуснафты» з Рэчыцы адправілі за краты за «садзейнічанне экстрэмізму»7

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам4

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны4

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць