Грамадства33

Гарадзенцы прасілі ўсталяваць мемарыяльную дошку ў гонар Васіля Быкава. Вось што адказалі чыноўнікі

Усталяваць дошку прапаноўвалася на доме, дзе жыў народны пісьменнік, паведамляе Hrodno.life.

Фота: Радыё Свабода

Аўтары петыцыі прапаноўвалі гарадскім уладам усталяваць мемарыяльную дошку на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28, дзе жыў Васіль Быкаў. 

Зварот на сайце e-petitions.by з'явіўся ў канцы кастрычніка, яго падпісалі 29 чалавек. У петыцыі адзначалася, што, дзякуючы мемарыяльнай шыльдзе, у горадзе з'явіцца важны культурны аб'ект. А яе адсутнасць перашкаджае належным чынам ушанаваць уклад Васіля Быкава ў беларускую і сусветную літаратуру.

Аднак праз месяц на петыцыю прыйшоў негатыўны адказ ад чыноўнікаў

У адказе гарвыканкама адзначаецца, што «каштарысныя паказчыкі па горадзе Гродна не прадугледжваюць фінансаванне расходаў на стварэнне аб'ектаў манументальнага мастацтва ў горадзе, у тым ліку мемарыяльнай або памятнай шыльды ў памяць Васіля Быкава».

Таксама чыноўнікі адзначылі, што дадатковых фінансавых крыніц няма, таму прадугледзець сродкі на ўстаноўку шыльды «не ўяўляецца магчымым».

Адказ на зварот гродзенцаў падпісала намеснік кіраўніка Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша. Яна раней адмовіла гараджанам ва ўстаноўцы помніка Васілю Быкаву. За яе подпісам таксама прыходзілі адказы аб зніклых з гарадскіх будынкаў таблічках, прысвечаных паўстанцам 1863 года і паўстанню Касцюшкі.

Каментары3

  • Алек. Ру
    02.12.2024
    Сястра бондарыхі
  • Ёсік
    02.12.2024
    У Гомлі і Гародні чынушы так нанавідзяць беларусаў ды беларушчыну. Пераймяную гарады ў ГА.но1 і ГА.но2, прабачце, гараджане, але такое дазволілі са сваёй Радзімай рабіць, што жах бярэ.
  • Суета вакол карыта
    02.12.2024
    То бок адказ з боку карыта прама пазначыў, што яны нічога ня маюць супраць усталяваньня дошкі памяці. Засталося цяпер грамадзянам замовіць дошку, сабраць грошы і самастойна яе усталяваць.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць