Свет1212

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі

Расія даб'ецца таго, каб ЗША «задрыжалі і атарапелі» ад наступстваў, якімі «пагражае іх уцягнутасць ва ўкраінскі канфлікт», заявіў РИА Новости намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.

Фота: mod_russia / Telegram

«Амерыканскія планіроўшчыкі, амерыканскія палітыкі з неверагоднай лёгкасцю разважаюць аб геаграфіі прымянення іх сродкаў, аб далёкасці прымянення іх сродкаў. Яны павінны разумець, гэтыя самыя планіроўшчыкі, што тым самым яны пацвярджаюць факт таго, што ЗША сталі ўжо, называючы рэчы сваімі імёнамі, бокам дадзенага канфлікту», — сказаў расійскі дыпламат.

Яшчэ нейкі час таму, адзначыў Рабкоў, дадзеная сітуацыя выклікала б дрыжыкі і торап у Вашынгтоне.

«Цяпер гэтага не адбываецца. Але мы даможамся таго, каб дрыжыкі і торап іх ахапілі. Усё ж іх трэба прыводзіць да прытомнасці, і тое, што цяпер робіцца з нашага боку, нацэлена роўна на гэта», — заявіў ён.

У мінулы чацвер Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да расейцаў. Ён заявіў, што Масква ў адказ на ўдары УСУ па аб'ектах у Курскай і Бранскай абласцях амерыканскімі і брытанскімі дальнабойнымі ракетамі ATACMS і Storm Shadow выпрабавала адну з найноўшых ракетных сістэм сярэдняй далёкасці «Арэшнік».

Расіяне нанеслі ўдар балістычнай ракетай у бяз'ядзерным абсталяванні па Дняпры. 

Каментары12

  • Жвір
    28.11.2024
    ЗША, і ня толькі яны, узялі на сябе абавязкі гарантаў незалежнасьці й тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны. Таму Раша павінна была разумець, што ейны напад на Ўкраіну аўтаматычна зробіць ЗША "бокам дадзенага канфлікту". Заўважце, не ўзбраеньне й дазвол ужываць яго па рэрыторыі Рашы, а сам факт агрэсіі супраць Украіны... Каму гэта яшчэ не зразумела, падыміце рукі.
  • Суповой пакетик
    28.11.2024
    Правильно! Верно сказано! В угол!!!! В угол их - и ата-та! То-то задрожат они, то-то оторопеют! Ууух!..
    Постскриптум. В крайнем случае можно усилить оторопение, поставив коленями на гречку и выключив свет.
  • ТрололоевЪ
    28.11.2024
    Бахнуць усё ж ядзернай па Варонежы.
    Як там у іх кажуць "бей своих чтоб чужие боялись".

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць