Ежа

Кітайскія блінцы з цыбуляй і ікрой — рэцэпт

Хто не любіць бліны? Рытарычнае пытанне. Вось вам ідэя ўсходніх бліноў ў кітайскім стылі з зялёнай цыбуляй і вострым соусам.

Chinese pancakes
Фота: daretocook.pl

Складнікі:

  • 2,5 шклянкі мукі
  • 1 шклянка кіпеню
  • 2 сталовыя лыжкі кунжутнага алею
  • 100 мл аліўкавага алею
  • 2 шклянкі нарэзанай зялёнай цыбулі
  • соль
  • ікра ласося (або яе імітацыя) для падачы

Соус:

  • 1 сталовая лыжка соусу чылі 
  • 20 мл рысавага воцату
  • 30 мл светлага соевага соусу
  • шчопаць цукру

Як гатаваць:

Змяшайце інгрэдыенты для соусу ў місцы. Прасейце муку ў міску, дадайце кіпень і кунжутны алей. Размешвайце каля 5 хвілін. Закруціце цеста ў тканіну і пакіньце на гадзіну.

Падзяліце цеста на 10 частак, тонка раскачайце, апырскайце алеем, пасыпце соллю і шчодра — дробна парэзанай зялёнай цыбуляй.

Chinese pancakes
Фота: daretocook.pl

Скруціце блінцы ў слімака. Прыплюсніце слімака далонню і раскачайце. Абсмажце блінцы з абодвух бакоў да хрумсткай скарынкі 3-4 хвіліны. Падавайце парэзанымі з ікрой і соусам. Смачна есці!

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка6

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць