Нерухомасць11

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры

У Мінску ў былым закрытым пасёлку міністэрства дзяржаўнай бяспекі на аўкцыён выставілі былы Дом культуры. Знаходзіцца ён на вуліцы Маневіча. Будынак пабудаваны ў 1952 годзе і захаваў рысы мінулай эпохі: калоны, франтон, ляпніну і высокія столі. Аб'яву заўважыў Onliner. 

Агульная плошча аб'екта — 1187 кв. м. Будынак з двух паверхаў цагляны, з жалезабетонным падмуркам і драўлянымі перакрыццямі. Разам з ім пераможца таргоў атрымлівае і ўчастак — 12 сотак, але не ва ўласнасць, а ў арэнду да 2043 года.

Планіроўка цалкам «клубная»: прасторнае фае, некалькі кабінетаў, канцэртная зала са сцэнай, асобны пакой кінамеханіка.

Ёсць абедзенная зала, кухня і складскія памяшканні — фармат дазваляе праводзіць банкеты, мерапрыемствы або цалкам перарабіць прастору ў нешта новае.

Унутры аб'екта часткова захавана аздабленне. Сцены пафарбаваныя, падлогавае пакрыццё абноўлена, месцамі яшчэ засталася ляпніна і молдынгі. Пры гэтым частка памяшканняў відавочна патрабуе рамонту.

Пачатковая цана палаца — 1 630 200 рублёў.

Каментары1

  • Ёсік
    17.12.2025
    Калі міністр культуры шэраговы актор, які перш абяцае не пакладаючы рук змагацца з тымі, хто дрэнна казаў ці кажа аб лукашэнку, а не займаецца праблемамі культуры, хутка не тое, што нейкі палац культуры прададуць, а паспрабуюць прадаць тэатр Янкі Купалы.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане4

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю23

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

Прафесійныя спартсмены падселі на вішні і вішнёвыя напоі. Што гэта дае?

У Берліне загадкава знікаюць вераб'і. Навукоўцы не ведаюць чаму4

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане3

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць