Ежа44

Бліны на аўсянай муцэ — рэцэпт і асаблівасці гатавання

Дадайце салодкую ці салёную начынку — як вам больш даспадобы.

Oatmeal crepes
Фота: Cristian Mihaila / Pexels

У адрозненне ад звычайных, гэтыя бліны нізкакаларыйныя, але багатыя на клятчатку, а таксама ўтрымліваюць бялок і вітаміны — таму адчуванне сытасці і энергіі будзе значна даўжэйшым.

Разнастаіць жа аўсяны блін можна чым толькі пажадаеце: ад салодкіх ягад і джэмаў да сметанковага сыру і чырвонай рыбы.

Аўсяныя бліны на малацэ:

  • 75 г аўсянкі (або вы можаце ўзяць аўсяную муку)
  • 1 яйка
  • 120 мл малака (можа быць аўсянае)
  • масла/алей для смажання

Як гатаваць:

  1. Дадайце ў блендар аўсяныя шматкі, яйка і 100 мл малака і ўзбіце да атрымання аднастайнай масы. Калі выкарыстоўваеце муку, узбіце яе з малаком і яйкам.
  2. Сумесь павінна мець кансістэнцыю вяршкоў. Пры неабходнасці дадайце яшчэ крыху малака, каб зрабіць яе больш вадкай. Магчыма, вам прыйдзецца дадаць яшчэ крыху малака, калі вы пачняце гатаваць наступны блін.
  3. Нагрэйце патэльню з антыпрыгарным пакрыццём на сярэднім агні. Калі патэльня нагрэецца, дадайце трохі алею/масла і выліце цеста на патэльню.
  4. Гатуйце каля 2 хвілін, пакуль верхняя частка бліна не застыне, а ніжняя не стане лёгка аддзяляцца ад паверхні.
  5. Перавярніце блін лапаткай і гатуйце на другім баку каля хвіліны. Блін павінен стаць злёгку залацісты.
  6. Гатовыя бліны складзіце на цёплую талерку.

 

Аўсяныя бліны на ёгурце:

  • 2 яйкі
  • 3 сталовыя лыжкі несалодкага ёгурту
  • 2/3 шклянкі аўсянкі
  • 1 чайная лыжка соды
  • масла для смажання
  1. Здрабніце авёс з дапамогай блендара.
  2. У місцы ўзбіце яйка з ёгуртам і дадайце соду. Затым усыпце аўсяную муку і дадайце сталовую лыжку вады.
  3. Вышмаруйце маслам і нагрэйце патэльню з антыпрыгарным пакрыццём на нізкай ці сярэдняй тэмпературы.
  4. Апалонікам выліце цеста для бліноў на патэльню і размяркуйце, пачынаючы з сярэдзіны, робячы кругі, якія становяцца ўсё большыя. Будзьце асцярожныя: калі бліны застынуць да таго, як вы скончыце, проста дайце ім прыгатавацца.
  5. Як толькі пачнуць з'яўляцца бурбалкі і сярэдзіна будзе выглядаць гатовай, пачніце аддзяляць краі тонкай лапаткай, сачыце за тым, каб ніводная частка бліноў не прыліпла да паверхні.
  6. Акуратна перавярніце і абсмажце з іншага боку да залацістага колеру.
  7. Выкладзіце бліны на талерку і вышмаруйце маслам, потым складзіце іх адзін на адзін.

Чым разнастаіць аўсяныя бліны

Здробненымі запечанымі яблыкамі з карыцай, бананам і іншай садавіной ці ягадамі, салодкімі соусамі і джэмамі, шакаладнай ці арахісавай пастай.

У якасці салёных начынак могуць быць чырвоная ікра і чырвоная рыба, тварожны або сметанковы сыр, тушаныя грыбы ў смятане, гародніна, кансерваваны тунец з яйкамі і зелянінай.

Больш рэцэптаў:

Аўсянка можа быць асабліва карыснай вось з якімі дадаткамі

Рэцэпт на выхадныя. Чыпсы з гародніны — незвычайна, проста і эканомна

Ідэальны гарнір — капуста, запечаная з соусам тахіні

Гэтыя прадукты не варта разаграваць на наступны дзень. З’ежце іх адразу ці выкіньце

Каментары4

  • скушай деточка яйцо диетическое
    10.02.2024
    угу. шчас
    разбягуся толькі

    аўсянку гэта вон усякія сэры кушаюць і...
    лошадзі)
  • Жвір
    10.02.2024
    Цікавая прапанова. Пакаштаваў бы, мяркую, што мне спадабалася б.
  • Карлсон
    10.02.2024
    Добавить щепотку соли и ч.ложку сахара. Если есть, то заменить 20% овсяной муки на рисовую. Блины получаются более лёгкими и хрустящими без подгорания.
    Проверено -- результат на 5++
    Эта пропорция в статье на 3 1/5 блина. Учитывайте для своих аппетитов. 
    Enjoy!

Цяпер чытаюць

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра11

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Усе навіны →
Усе навіны

«Выкопвала невялікія ямкі, збірала мутную дажджавую ваду і піла яе». Пенсіянерка, якая два тыдні блукала па лесе, расказала, як ёй удалося выжыць2

Рукасты мінчук зробіць прыбіральню як у Шрэка1

Ці згнілі «Джылі»? Яшчэ й як згнілі! Вось як выглядае Geely Atlas Pro пасля трох беларускіх зім11

Знойдзены мёртвым 35‑гадовы мінчук, якога шукалі тыдзень2

На Любліншчыне ў Польшчы ўпаў невядомы аб'ект: на полі ўтварыўся 10‑метровы кратар13

Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру1

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Ва Удмурціі пасля атакі БПЛА загарэўся склад Wildberries4

Ці праўда, што мужчыны хочуць сэксу больш, чым жанчыны? Даследавалі навукоўцы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра11

У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць