Грамадства

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

Пад каток рэпрэсій трапіў 49‑гадовы Руслан Баранчык. Большую частку дарослага жыцця ён прысвяціў працы ў IT-сферы і адукацыі.

Руслан Баранчык. Фота з ягонай старонкі Вконтакте

Руслан Баранчык скончыў матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Ён пачынаў працаваць у сваёй альма-матэр, у выдавецкім цэнтры ГрДУ. Там Руслан займаўся вёрсткай навуковых кніг, пісаў скрыпты для аўтаматызацыі працэсаў і адміністраваў сайт.

Пазней мужчына перайшоў у камерцыйнае IT: працаваў тэставальнікам у EPAM Systems, праграмістам у «Інтэкссофт» і нават забяспечваў працу праграмнага забеспячэння на гродзенскім аўтавакзале.

Апошнія гады ён працаваў дыстанцыйна, займаючыся SEO-прасоўваннем і копірайтынгам. Таксама шукаў працу на вахту ў Расію.

Руслан — чалавек з мноствам захапленняў. Напрыклад, ён любіць астраномію. Таксама ён дасведчаны карыстальнік праграм для аўдыякніг, у чатах дапамагаў іншым наладжваць доступ да бібліятэк і дзяліўся тэхнічнымі парадамі.

Прысуд Руслану вынеслі ў Гродзенскім абласным судзе. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Дакладны тэрмін зняволення невядомы, але ён звязаны з пазбаўленнем волі. Дома Руслана чакаюць жонка і двое непаўналетніх дзяцей.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць