Здарэнні

На месцы выбуху ў гомельскім доме працуюць розныя службы

У Гомелі працягваецца ліквідацыя наступстваў выбуху ў жылым доме ў на вуліцы Косарава. У выніку здарэння там абваліліся перакрыцці кватэр. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма, але частку жыхароў давялося эвакуяваць.

Пасля выбуху газава-паветранай сумесі ў доме на вуліцы Косарава прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. Начальнік Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Дычкоўскі паведаміў, што ўсім жыхарам, якім патрэбна пражыванне, далі гатэлі з харчаваннем.

Восем чалавек, якім патрабавалася жыллё, размясцілі ў гатэлі «Сож», астатнія засталіся ў сваякоў. Жыхарка дома Наталля расказала, што падчас выбуху была на працы, а пазней ёй патэлефанавалі суседзі і супрацоўнікі міліцыі з просьбай тэрмінова пакінуць дом. Жанчына адзначыла, што ў іх кватэры падчас выбуху быў толькі кот Саша, якога супрацоўнікі МНС злавілі аддалі ёй.

Эвакуацыямі кіруе старшыня Гомельскага гарвыканкама. Асноўная задача цяпер — умацаваць знешнія сцены будынка і разбраць унутраныя канструкцыі.

«Для фіксацыі агульнай следавой карціны і разлёту абломкаў зроблена аэрафотаздымка з выкарыстаннем квадракоптара. Праводзіцца агляд тэрыторыі, прылеглай да дома, зафіксаваныя вонкавыя пашкоджанні будынка», — паведамілі ў Следчым камітэце.

На месцы працуюць псіхолагі МНС. Таксама супрацоўнікі МНС і прадстаўнікі Чырвонага Крыжа арганізавалі модулі для абагрэву і падтрымкі людзей.

Профільныя спецыялісты на працягу дня агледзяць дом на адрасе вуліца Косарава, 3 і дадуць рэкамендацыі па яго далейшай эксплуатацыі.

Намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Андрэй Бараноўскі адзначыў, што ў пацярпелым пад’ездзе жылі 78 чалавек, у тым ліку 11 дзяцей і 4 пажылых людзей, якім неабходны пасцельны рэжым. Для іх арганізаваны асаблівы догляд. 

Выбух адбыўся на сёмым паверсе, дзе знаходзіліся пенсіянеры, якіх тэрмінова эвакуавалі і аказалі дапамогу.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць