Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі

Працяглая селекцыя памідораў зрабіла іх больш ураджайнымі, але забрала смак. Новае адкрыццё абяцае выправіць гэтую праблему.

Сёння ў пошуку салодкіх памідораў мы звычайна звяртаем увагу на дробныя гатункі кшталту чэры. А вось набываючы буйныя, мы рызыкуем не адчуць смаку. Як тлумачаць спецыялісты, прычына страты памідорамі салодкага смаку з'яўляцца вынікам барацьбы за павышэнне ўраджайнасці.

Як піша New Scientist, навукоўцы даўно шукалі спосаб вярнуць памідорам салодкі смак без страты іх ураджайнасці. Спецыялісты з Кітайскай акадэміі сельскагаспадарчых навук здолелі знайсці два гены, якія кантралююць выпрацоўку ў памідорах цукру.

З дапамогай «генетычных нажніц» CRISPR навукоўцы змаглі адключыць гэтыя гены ў адным з сартоў памідораў. Гэта прывяло да росту ўтрымання ў іх глюкозы і фруктозы адразу на 30% без зніжэння ўраджайнасці. Праведзеныя тэсты пацвердзілі, што на смак памідоры сталі саладзейшыя.

У той жа час генетычная мадыфікацыя прывяла да таго, што ў пладах паменшала ўтрыманне насення, якое да таго ж стала драбнейшым.

Навукоўцы адзначаюць, што вынікі іх даследаванняў не толькі дапамаглі палепшыць смак памідораў, але і дазволілі наблізіцца да разумення таго, як у гэтай гародніне выпрацоўваецца і захоўваецца цукар.

Вучоныя адзначаюць, што на смак памідораў уплывае яшчэ шмат іншых генаў, якія чакаюць свайго адкрыцця.

Каментары2

  • краіна вечна зялёных памідораў
    21.11.2024
    нам-то з гэтага што?
  • памідоравы аматар
    24.11.2024
    Гены-шмены. Памідоры не салодкія, бо гэта не цікава вытворцам і прадаўцам. Ім цікава каб яны былі цвердыя (то бок лёгка пераносілі дарогу) і каб не гнілі месяцамі.
    Проста зараз ем салодкі і не "дубовы" са свайго агароду.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць