Беларусы могуць атрымаць сацыяльныя выплаты раней, чым звычайна. Паслуга даступная ва ўсіх аддзяленнях «Белпошты», паведамілі ў тэлеграм-канале прадпрыемства.

Выплаты пенсій і дапамог у Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцях, а таксама ў Мінску пачаліся 5 лістапада. Трохі пазней, з 6 лістапада, гэта пачнуць рабіць аддзяленні паштовай сувязі (АСС) у Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях.
Адзначаецца, што 7 лістапада будуць працаваць толькі дзяжурныя АСС.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары