У пойму Заходняй Бярэзіны перасялілі больш за 30 тарпанаў. У іх будзе важная задача
Мінлясгас разлічвае, што коні дапамогуць экалогіі.

Фота: БелТА
Больш за 30 тарпанавідных коней перасялілі ў пойму ракі Заходняя Бярэзіна.
Тарпаны павінны дапамагчы аднавіць біялагічную разнастайнасць мясцовых экасістэм. Задача тарпанаў — расчысціць бур'ян у пойме ракі і зрабіць яе прыдатнай для пражывання цэлага шэрагу жывёл — чаек, качак і іншых птушак.
Таксама плануецца выпрабаваць такі метад аднаўлення адкрытых месцапражыванняў для аднаўлення зарастаючага цецеруковага току — шлюбных гульняў птушак.
Наступным этапам стане перасяленне на адноўленыя пойменныя лугі зуброў з Налібоцкага заказніка.
Тарпанаў не ўпершыню прыцягваюць да такой «працы»: іх ужо рассялілі ў Налібоцкай пушчы, заказніку «Спораўскі», Белавежскай пушчы і іншых месцах.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары
Даўней , за польскім часам усе было выкашана,