Грамадства2222

«Выжыла і гэтаму радая». Таццяна Караткевіч расказала, што адчувала падчас зняволення

Былая кандыдатка на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года Таццяна Караткевіч пасля нядаўняга адбыцця 15-сутачнага арышту за «распаўсюд экстрэмізму» напісала ў фэйсбуку пост, у якім расказала пра тое, як «пабывала ў іншым свеце».

Таццяна Караткевіч. Фота: facebook.com/tania.karatkevich

«Апошнія два тыдні маіх жыццёвых падзеяў былі жорсткімі, непрадказальнымі і ненадзейнымі. Як быццам бы пабывала ў іншым свеце, які жыве па іншых законах і ў іншай інфармацыйнай прасторы, як у серыяле «Вельмі дзіўныя справы». Толькі гэта не фільм, гэта наша рэчаіснасць, ад якой пакутуюць тысячы людзей і якой патрэбны перамены.

Адчула стомленасць людзей ад сітуацыі і запыт на мір і паразуменне. Я не была ўпэўненая, што вытрымаю нават адзін дзень без шырокіх магчымасцяў выбару і свабоды. Выжыла і гэтаму радая.

Хачу сказаць вялікі дзякуй усім добрым людзям, якіх я сустрэла за гэтыя дні, сваёй сям’і, сябрам і калегам ды аднадумцам.

Вельмі дапамагае вытрымаць цяжкасці разуменне таго, што добрых людзей большасць, што ты не адна, не адзін.

Дзякуй вялікі ўсім за добрыя і светлыя думкі, позіркі, словы, абдымкі, сустрэчы».

Таццяну Караткевіч асудзілі па адміністратыўным палітычным пратаколе. Яна атрымала 15 сутак. Фармальнай прычынай стала тое, што ў сацсетках Караткевіч знайшлі нейкае «забароненае» фота з 2020 года.

Каментары22

  • нечытало
    26.10.2024
    шо - услед за іншай на літару к(канапа-цкай) на перавыбары ідзём?
  • а дно
    26.10.2024
    "разуменне таго, што дабрых людзей большасць, што ты не адна, не адзін."

    дзе ўсе гэтыя ,,добрыя,, людзі?
  • Не панятна
    26.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску11

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Удава Мілінкевіча: «Аляксандр абавязкова вернецца на радзіму, дадому. Надыдзе час»3

Бацька пакінуў 7‑гадовага сына аднаго на найвышэйшай гары Японіі, а сам працягнуў узыходжанне1

Не трэба ўспрымаць паступовасць як слабасць. Гэта адзіны рэальны шанец для Беларусі23

Усходнееўрапейскія краіны гатовыя самі ўтрымліваць у сябе амерыканскія войскі, абы толькі Трамп іх не выводзіў6

Румынія зноў пачала выдаваць візы беларусам

Украіна ўдарыла па нафтавай інфраструктуры ў Ейску1

Дарожную разметку ў Мінску ўсё часцей наносяць пластыкам4

Беларуска з'ездзіла ў Непал на тры тыдні за $1280. Як там было?3

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску11

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць