Карпенка патлумачыў, чым абгрунтавана дата прэзідэнцкіх выбараў
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка патлумачыў, чым абгрунтавана паспешнае правядзенне выбараў прэзідэнта Беларусі 26 студзеня.

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка тлумачыць дату выбараў так:
— У 2025 годзе заканчваецца рэалізацыя пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, у сувязі з чым неабходна прааналізаваць вынікі і вызначыць далейшы стратэгічны курс развіцця краіны, асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі. Кіраўнік дзяржавы выконвае ключавую ролю ў гэтым пытанні, паколькі ён фарміруе ўрад, забяспечвае эканамічную і палітычную стабільнасць, пераемнасць і ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады, — гаворыць Карпенка.
Паводле яго думкі, «уступленне на пасаду зноў абранага (у Карпенкі менавіта так — «зноў абранага» — НН) прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у пачатку 2025 года дазволіць яму ажыццяўляць свае паўнамоцтвы на пачатковай стадыі стратэгічнага планавання».
Апытанка
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары