Грамадства

Чатырох чалавек адправілі ў калонію за пратэсты ў Бярозе

У судзе Бярозаўскага раёна 28 жніўня паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) вынеслі прысуд адразу чатыром мясцовым жыхарам.

gousha_malkou.jpeg

43-гадовы Сяргей Гоўша (злева) і 54-гадовы Аляксандр Малькоў (справа)

Як піша «Берасцейская Вясна», за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года ў Бярозе Сяргею Скробату, Аляксандру Малькову, Ігару Шыманчыку і Сяргею Гоўшу прызначылі ад аднаго да двух гадоў калоніі. Такі прысуд вынес Дзмітрый Кавалевіч.

У сакавіку 2024 года сілавікі правялі рэйды за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманне каля дзесяці чалавек. Так, у межах такога «хапуна» быў затрыманы і Сяргей Скробат. 

Згодна версіі абвінавачвання, з 10 па 11 жніўня 2020 года, «знаходзячыся на вул. Леніна ў г. Бяроза, дзейнічаючы ў групе асоб, выкрыквалі лозунгі, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, груба парушаючы грамадскі парадак, наўмысна перашкаджалі руху транспартных сродкаў і нармальнаму функцыянаванню прадпрыемстваў і арганізацый, тым самым наўмысна прынялі актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый».

Паведамляецца, што на судзе ўсе прызналі віну.

У выніку, 28 жніўня ў судзе Бярозаўскага района агучаны прысуд:

  • Ігару Шыманчыку — адзін год калоніі;
  • Сяргею Скробату — адзін год і шэсць месяцаў калоніі;
  • Аляксандру Малькову — два гады калоніі;
  • Сяргею Гоўшу — два гады калоніі (канчаткова, з улікам нейкай папярэдняй судзімасці, тры гады калоніі).

Усім прызначана адбыванне пакаранне ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Справу супраць мужчын разглядае Дзмітрый Кавалевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

Пасля кавіду людзі гадамі могуць не адчуваць смак ежы. Навукоўцы знайшлі магчымую прычыну1

Маск прызнаў, што свядома абмяжоўваў Starlink, і абвінаваціў Украіну ў парушэннях правіл27

66‑гадовая жанчына, якая з двух гадоў жыве ў ЗША, толькі цяпер даведалася, што не мае грамадзянства7

Журавы не спяшаюцца пакідаць Беларусь — затрымаліся як мінімум на два тыдні ФОТЫ3

У сталіцы Кеніі абрынуўся 18‑павярховы недабуд ВІДЭА

Паміж катамі ды іх гаспадарамі знайшлі гарманальную сувязь5

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць