Грамадства3636

Ягораў патлумачыў, як ён уяўляе вяртанне паслоў у Беларусь у абмен на палітвязняў

На канферэнцыі «Новая Беларусь» Андрэй Ягораў, экс-спікер Каардынацыйнай Рады, прапанаваў прызнаць «легітымнасць таго, што адбываецца ў Беларусі». «Наша Ніва» ўдакладніла ў Ягорава, як ён гэта бачыць.

На думку Ягорава, цяпер беларускі ўрад шукае магчымасці для падвышэння сваёй суб’ектнасці, якая знаходзіцца ў аслабленым стане. З аднаго боку, афіцыйны Мінск «знаходзіцца ў міжнароднай ізаляцыі», з іншага, гэта «фактычна сатэліт Расіі», кажа экс-спікер КР. 

У доўгатэрміновай перспектыве выжывальнасць рэжыму залежыць не толькі ад Расіі, але і ад больш шырокіх кантактаў на міжнародным узроўні, упэўнены Ягораў:

«Рэжым робіць крокі для падвышэння сваёй суб’ектнасці — сумесныя вучэнні з Кітаем, спробы ўскочыць у абмены з затрыманымі палітзняволенымі. У гэтым я бачу пошук спосабаў падвышэння сваёй суб’ектнасці, новых сувязяў і гарантый, якія былі б незалежныя ад Расіі. Тут дыпламатычны рэсурс дэмакратычных сіл можа быць скарыстаны для таго, каб абмяняць гэтыя жаданні на вызваленне палітычных вязняў.

Думаю, у гэтым плане найбольш просты крок — абумоўленае вяртанне [еўрапейскіх] амбасадараў у Беларусь. Рэжым і так часткова мае міжнародную правасуб’ектнасць — беларускія чыноўнікі ездзяць на розныя канферэнцыі, у ААН. Швейцарскі пасол прысутнічае ў Беларусі, японскі пасол выдае даверчыя лісты Лукашэнку. Чаму б не паспрабаваць выкарыстаць такі крок?»

Ягораў мяркуе, што апошнія крокі беларускага ўрада сведчаць: выхад палітзняволеных можа быць магчымы. Ён згадвае памілаванне 18 палітвязняў у пачатку ліпеня, а таксама два абмены, у якіх з беларускіх турмаў выйшлі вязні — абмен з удзелам украінскіх грамадзян і вызваленне Рыка Крыгера. На думку Ягорава, гэта сігналы, якія паказваюць: склалася сітуацыя, якой трэба хаця б паспрабаваць скарыстацца для вызвалення людзей.

«Можна тэарэтычна падбіраць аргументы за і супраць, але пакуль вы падбіраеце аргументы, людзі працягваюць сядзець у турмах. У гэтай сітуацыі чаму б не паспрабаваць зрабіць практычныя крокі? Тады б можна было зразумець, наколькі той бок гатовы вызваляць людзей, колькі людзей яны гатовыя вызваліць — некалькі дзясяткаў, соцень. Урэшце, колькасць паслоў складае некалькі дзясяткаў».

Ягораў кажа пра неабходнасць адштурхоўвацца ад цяперашняга становішча:

«Рэжым кантралюе краіну, міжнародныя кантакты ў яго ёсць, практычныя пытанні вырашаюцца з удзелам прадстаўнікоў рэжыму, а не дэмакратычных сіл. Можна, канешне, ганарліва насіць значок, што ты легітымны, але пры гэтым быць выключаным, напрыклад, з працэсаў абмену палітвязнямі. Можа, варта не так абараняць гэтую свяшчэнную легітымнасць, а паспрабаваць усё ж такі паўдзельнічаць у рэальнай палітыцы. 

Мяркую, што вызваленне людзей паспрыяе змякчэнню рэпрэсій. Зноў-такі, пра гэта ўсё можна весці перамовы, і пакуль іх не пачнеш, невядома, што з гэтага выйдзе.

Калі з’явяцца новыя ваеннапалонныя, гэта ж не значыць, што мы не мусім вызваляць тых, хто цяпер у палоне».

Апытанка

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары36

  • жорык
    06.08.2024
    Давялі ўсё да таго, што каментаваць нічога не хочацца. Далей кожны сам за сябе.
  • Арні
    06.08.2024
    Думка ў Ягорава не такая ўжо і глупая але адным вяртанне тут не абыйдзешся
  • Болік
    06.08.2024
    Вельмі дзіўна аыглядае апытанка бо самі вязні прагаласаваць не могуць, а вось турба зараджаня лёлікі з пад лімасона так

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў21

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На барахолках перапрадаюць папулярныя чыпсы Lay’s. Нацэнка ў два разы1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Перм. Гарыць НПЗ

Панама названа найлепшай краінай для жыцця і працы для экспатаў5

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў21

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць