Грамадства5757

Ягораў прапануе прызнаць легітымнасць Лукашэнкі, калі гэта дазволіць вызваліць палітвязняў

«Ціск і санкцыі не прывялі да эканамічнага абвалу, рэжым стабільны», — так абгрунтаваў сваю прапанову былы спікер Каардынацыйнай рады на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні.

Андрэй Ягораў

«Выбары ў Каардынацыйную раду паказваюць, што палітычнае поле звузілася да дзясяткаў тысяч прыхільнікаў пераменаў. Гэта наша рэальнасць. Дэлегітымацыя рэжыму не адбылася. Легітымнасць гэтага рэжыму ў вачах саміх беларусаў расце. Прыцягненне ад адказнасці? Мы не маем ніякіх рэсурсаў і магчымасцяў для гэтага, — прызнаў Ягораў. —

Ціск і санкцыі не прывялі да эканамічнага абвалу, рэжым стабільны. Яны прывялі да ізаляцыі і росту залежнасці Беларусі ад Расіі. Міжнароднага прызнання дэмакратычных сілаў у якасці альтэрнатыўнага ўраду не адбылося.

Нам трэба радыкальна змяняць стратэгічныя падыходы. Не толькі мы не маем суб’ектнасці, беларускі палітычны рэжым мае аслабленую суб’ектнасць і шукае магчымасці яе падвышэння.

Я б прызнаў легітымнасць таго, што адбываецца ў Беларусі. Я б абмяняў прысутнасць еўрапейскіх паслоў у Беларусі, калі гэта дазваляе вызваляць палітвязняў у масавым парадку і рухаць сітуацыю ў Беларусі да больш спрыяльнай для дзейнасці грамадзянскай супольнасці», — прапанаваў Ягораў.

Ягораву рэзка запярэчыў Павел Латушка, і яго пярэчанне выклікала працяглыя апладысменты ў зале.

Апытанка

Каментары57

  • 03.08.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Блазан
    03.08.2024
    Гэта не дапаможа, чхаць таракан хацеў на амбасадараў і легітымнасць
  • Проста штрышочак да агульнае карціны
    03.08.2024
    А ці памятае шаноўнае спадарства, што на НН недзе паўтара месяца таму было інтэрвію з такім сабе Сашам Паршанковым? Каторы ў сярэдзіне 2021 году працаваў у штабе Васкрасенскага, а цяпер увесь такі зь сябе апазыцыянэр, увесь такі зь сябе ва ўсім удзельнічае і нібы шмат чаго зрабіў на апазыцыйным полі? Памятаеце? Там яму яшчэ ў камэнтарах шмат чаго прыпомнілі мутнага зь ягонае біяграфіі. Напрыклад, як ён бесьперашкодна хадзіў на допыты ў ГУБАЗ, тады як ягонага сябра Новікава пасадзілі на некалькі гадоў. Дык вось. Саша Паршанкоў гэты – хто б мог падумаць, якая нечаканасьць – добры сябар Ягорава. Даволі нярэдка абараняе яго на Фэйсбуку, а яшчэ на Юцьюбе можна знайсьці адносна сьвежае інтэрвію Паршанкова з Бураковым, дзе Паршанкоў абараняе Ягорава (прычым шчыра так абараняе, у стылі «ўсе на яго несправядліва накінуліся!»). Такія пірагі. Думайце.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя37

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

Палубісак з Радашковічаў згінуў на вайне: гэта заняло пару тыдняў8

Украінскія беспілотнікі атакавалі НПЗ у расійскім Орску за паўтары тысячы кіламетраў ад мяжы1

На Сляпянскай воднай сістэме ў Мінску пачаўся рамонт 1

Мінчанка нарадзіла ў палаце на 22‑м тыдні на вачах суседкі 6

Беларуска патраціла на вяселле ў вёсцы $20 тысяч20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць