Грамадства11

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю

Чарга легкавікоў на выезд з Польшчы ў Беларусь расцягнулася на некалькі кіламетраў. Тыя, хто не купіў прадукты ў дарогу, вымушаныя шукаць, дзе перакусіць. Рэстаран Austeria з маленькай польскай вёсачкі Кабыляны прыдумаў, як вырашыць гэтую праблему і адначасова нарасціць выручку. Рэстаран прапанаваў бясплатную дастаўку ежы проста на мяжу і нават замовіў адпаведныя візітоўкі на рускай мове, піша Most.

Фота ілюстрацыйнае

Кабыляны — невялікая памежная вёска, тут жыве менш за 500 чалавек. Да кліентаў, якія чакаюць выезду ў Беларусь, адсюль каля трох кіламетраў. Калі чарга на выезд з Польшчы расцягнулася, установа скарысталася сітуацыяй.

«Чарга цяпер вельмі доўгая, і замоў вельмі шмат», — расказалі ў рэстаране.

Знаходзіць кліентаў няцяжка: турысты ў чарзе расказваюць пра ўстанову адзін аднаму, а фатаграфіяй візітоўкі дзеляцца ў памежным чаце.

Фота: тэлеграм-канал «Брэст — Тарэспаль»

Замовы з мяжы групуюць і дастаўляюць адразу некалькім кліентам. Як правіла, чаканне складае час у межах паўгадзіны.

Праўда, паслуга даступная не заўсёды: увечары 12 ліпеня, калі журналіст Most патэлефанаваў у кавярню, аформіць замову ўжо не было магчымасці. Але супрацоўніца запэўніла, што ў цэлым прапанова актуальная.

Піцы дыяметрам 33 сантыметры каштуюць у рэстаране ад 30 да 36 злотых, да іх прапануюцца два віды соусаў. У меню таксама салаты, супы, мясныя і рыбныя стравы, паста, дэсерты; некалькі страў прапануюцца спецыяльна для дзяцей.

Блізкасць мяжы адбіваецца на кухні: тут падаюць пельмені — па 20 злотых за 15 штук, — а таксама бульбяныя аладкі з вяленым ласосем.

Каментары1

  • Гы
    12.07.2024
    Ну тады можна і па 20 гадзін у чарзе стаяць

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп з Сі Дзіньпінам дэманстравалі ў Вашынгтоне «сапраўды вялікае сяброўства»8

Былы памочнік Лукашэнкі Кірыл Руды памяняў працу11

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць