Грамадства77

У даверанай асобы Лукашэнкі забралі бізнэс пад Гроднам: «На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць»

Былы славуты гандбаліст мінскага СКА ў ягоныя зорныя часы Андрэй Барбашынскі, які ў 2020 годзе стаў даверанай асобай Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў і пасля неаднаразова выказваўся ў падтрымку дзейнага рэжыму, расказаў у інтэрв'ю Sb.by, што страціў свой бізнэс у Гродне, якім займаўся апошні дзясятак гадоў.

Андрэй Барбашынскі. Фота: sb.by

У Барбашынскага спыталіся, чаму ён не так даўно пераехаў з Гродна назад у Мінск, у адказ на што ён расказаў гісторыю пра распад бізнэсу, які паспяхова шмат гадоў вёў з нямецкімі партнёрамі. На гэта, паводле яго слоў, паўплывалі санкцыі.

У беларуска-нямецкай кампаніі «Белабедзінг», якую ў свой час запусцілі ў свабоднай эканамічнай зоне «Гродна», Барбашынскі быў дырэктарам, і развівалася прадпрыемства, як ён сцвярджае, паспяхова: калі спачатку ў ім працавалі 27 чалавек, то пасля штаты разрасліся да 230.

Займалася прадпрыемства дрэваапрацоўкай і швейнай вытворчасцю: рашоткі для артапедычных матрацаў, чахлы, матрацы, коўдры, падушкі, ложкі, канапы. Адгружалі, паводле слоў былога дырэктара, па 25 грузавікоў на тыдзень, пры гэтым 85 працэнтаў ішло на экспарт па ўсёй Еўропе.

Пасля ж увядзення санкцый усё гэта рухнула, і Барбашынскі на сваіх былых партнёраў пакрыўджаны:

«Еўрапейцы, называючы рэчы сваімі імёнамі, нас кінулі. Усё да агіднасці проста: у адзін цудоўны дзень па загадзе кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства мяне не пусцілі на парог фабрыкі, у развіццё якой уклаў велізарную колькасць сіл, часу і душу. На парог выйшаў нейкі мужык і заявіў, што ўпершыню мяне бачыць і ведаць не ведае».

Вінаваціць у гэтым ён нямецкіх партнёраў, знаёмых яшчэ з часоў гульнявой кар'еры ў Германіі, і робіць на аснове сваёй уласнай гісторыі абагульненні:

«Ці здзіўлены я? Мабыць, не. Гэта ж чыста заходняя гісторыя: бізнэс і нічога асабістага. Пры ўзніклай дылеме «грошы або чалавечыя адносіны» яны без усялякіх ваганняў выбралі грошы. Так было і так будзе».

54-гадовы Андрэй Барбашынскі родам з Ашмянаў. Стаў вядомым за кошт гульні ў мінскім СКА, у 1990-я гуляў у клубах з Іспаніі, Венгрыі і Германіі. У 1992-м стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе зборнай СНД. У гандбольных справах і дагэтуль ён член выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта на чале з Віктарам Лукашэнкам і намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гандбола.

У 2020 быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі падчас прэзідэнцкіх выбараў. Падтрымліваў яго і пасля, сказаўшы сярод іншага: «Калі спатрэбіцца, я гатовы ўзяць у рукі аўтамат і стаць побач плячом да пляча з прэзідэнтам».

Але гэта не зберагло яго ад трапляння ў няміласць. Сёлета Барбашынскі збіраўся балатавацца ў Гродзенскі абласны савет па Ашмянскай выбарчай акрузе і лічыўся найбольш рэальнай кандыдатурай на прызначэнне ў яго, але ў апошні момант яго чамусьці не зарэгістравалі.

Каментары7

  • Федор
    06.07.2024
    Наверное мячиком гандбольным голову отбили, что стал доверенным лицом лукашенки
  • Гарамбуш
    06.07.2024
    Да уж, насколько у лкашистов перевёрнут мир, прям 1984: Война — это мир, свобода — это рабство, незнание — сила, деньги - это бежать от лукашитсов, человеческие отношения - это поддерживать режим, который уничтожает свой народ
  • 123
    06.07.2024
    Кинули тебя не Европейцы, а Лука

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць