Грамадства55

З адрэстаўраванага кінатэатра «Перамога» прыбралі Пагоню

Цяпер замест пано ў сталічным кінатэатры пустая сцяна. 

Замест вершнікаў, змаляваных з гістарычнага герба «Пагоня», цяпер пустая сцяна. 

5 ліпеня ў Мінску быў адкрыты пасля працяглай рэканструкцыі кінатэатр «Перамога». Былі адрэстаўраваны фасады і інтэр'еры, адноўлены страчаныя элементы і вернута аўтэнтычная каларыстыка. Але не абышлося і без ідэалагічных страт.

Пано з ратушай і Пагонямі ў кінатэатры да рэканструкцыі. Фота: Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Беларусі

Першым сустракае новых наведвальнікаў фае. Тут, вышэй за карніз, паўкружжы сцен пад скляпеннямі ўпрыгожвае серыя жывапісных пано. Але кожны можа заўважыць, што аднаго з іх, у левым тарцы, не стае — замест яго пафарбаваная ў чырвоны сцяна.

Пано выкананы ў адным стылі на тэму старажытнай беларускай гісторыі. На пустым месцы да рэканструкцыі знаходзілася пано, на якім была намаляваная ратуша і чатыры вершнікі, дакладна такія, як на старажытных выявах герба «Пагоня», якія скачуць ад яе ў розныя бакі.

Фае кінатэатра без пано з Пагонямі. Фота: БелТА

Верагодна, гэтыя размалёўкі ў 1990-я гады выканалі тыя ж мастакі Андрэй Задорын, Вячаслаў Лемачка і Васіль Баранаў, якія зрабілі маштабны роспіс, выяўлены пры падрыхтоўцы да рэканструкцыі кінатэатра ў 2022 годзе. На жаль, пярэгарадку, на якой ён размяшчаўся, разабралі разам з роспісам. Ад яго былі захаваныя толькі некалькі фрагментаў.

Пано з царквой і вершнікамі, выкананымі ў манеры маскоўскага іканапісу, да рэканструкцыі. Фота: Анлайнер
Ідэалагічна бяспечных «маскоўскіх» вершнікаў вярнулі на ранейшае месца. Фота: Мінгарвыканкам

Знікненне толькі аднаго з пано інакш як тым, што выява не прайшла ідэалагічную праверку, немагчыма патлумачыць. 

Напрыклад, аналагічнае пано на іншым канцы фае, на якім адлюстраваны храм і таксама чатыры вершнікі, але выкананыя ў манеры маскоўскага іканапісу — Святы Георгій перамагае змея, — засталося на сваім месцы. 

Рэндар праекта рэканструкцыі. Пано ў фае з Пагонямі меркавалі захаваць. Фота: СБ Беларусь сегодня

Малаверагодна, што адно пано з серыі не паспелі за некалькі гадоў рэканструкцыі адрэстаўраваць. Захоўвалася яно і паводле праектных рашэнняў — прынамсі яго можна бачыць на рэндарах інтэр'ераў.

На час рэканструкцыі пано здымалі на рэстаўрацыю. Фота: СБ Беларусь сегодня

Пано ў фае, відаць, былі зроблены не на самой сцяне, а на здымных паверхнях, таму што на фотаздымках памяшкання ў час рэстаўрацыі бачна, што яны зняты з усіх бакоў. Гэта азначае, што пано з Пагонямі не замаляванае зверху, а проста не вернутае на сваё месца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Гумарыст
    06.07.2024
    Атрымліваецца, што перамога апынулася зрадай!
  • Антраполаг
    06.07.2024
    Норм. Это кинотеатр, а не музей гысторыьи беларусьи 1991-1996.
  • Неяк так
    07.07.2024
    Ася К, для таго і "рэкантрукцыю" зацеялі маскавітыя.

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць