Грамадства88

Хрэнін пракаментаваў намёк Пуціна пра пастаўкі зброі ў Беларусь, каб наносіць удары па аб'ектах у Еўропе

Міністр абароны Віктар Хрэнін назваў глупствам выказванні пра тое, што з тэрыторыі Беларусі будуць бамбіць заходнія краіны.

Віктар Хрэнін, міністр абароны Беларусі. Скрын відэа СТБ

У пачатку чэрвеня Пуцін намякнуў пра пастаўкі зброі ў Беларусь, каб «наносіць удары па адчувальных аб'ектах іншых краін».

«Калі хтосьці лічыць магчымым пастаўку Украіне зброі, якая дазваляе наносіць удары па Расіі, то чаму Расія не можа пастаўляць падобную зброю ў рэгіёны, адкуль будуць наносіцца ўдары па адчувальных аб'ектах іншых краін?»

— казаў тады ён.

Якія гэта рэгіёны, Пуцін не назваў, але можна меркаваць, што ён меў на ўвазе Беларусь як адзіную краіну з ягоных блізкіх саюзнікаў, якая непасрэдна мяжуе з НАТА і з тэрыторыі якой сапраўды зручна пагражаць Польшчы і краінам Балтыі. Раней ужо было прынята рашэнне аб размяшчэнні на тэрыторыі Беларусі тактычнай ядзернай зброі, і яна, як мяркуецца, ужо ў Беларусь дастаўленая.

Хрэнін пракаментаваў тыя словы Пуціна.

«Расіі зусім не трэба нешта яшчэ дадаткова пастаўляць на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб выканаць тыя задачы, якія закладвае прэзідэнт Расіі. У іх дастаткова сваёй зброі і дастаткова тых краін, саюзнікаў, з якімі яны могуць працаваць»,

— заявіў міністр у інтэрв'ю СТБ.

Ён назваў глупствам выказванні пра тое, што з тэрыторыі Беларусі будуць бамбіць заходнія краіны.

«Глупства нейкае поўнае. На тэрыторыі нашай краіны без ведама кіраўніцтва нашай краіны нічога не робіцца. Пра гэта не раз казаў наш прэзідэнт. Ну і, урэшце, ёсць Саюзная дзяржава, і ёсць ваенная дактрына Саюзнай дзяржавы, дзе дакладна вызначана, як будзе ўжывацца гэтая зброя. Таму тут будзем прытрымлівацца толькі тых нормаў і правілаў, якія вызначаны і ёсць дамоўленасці», — сказаў Хрэнін.

Каментары8

  • Hubby
    23.06.2024
    Калі Хрэнін кажа што нападу з тэрыторы Беларусі на суседнюю краіну не будзе, то адразу на ўспамін 24 лютага 2022. Так сама ніхто не забыў як Хрэнін па тэлефоне за дзень да паўнавартаснай агрэсіі супраць Украіны даваў "слова афіцэра" міністру абароны Украіны што нападу з тэрыторы Беларусі не будзе, а ўжо 24 лютага 2022 заікаючыся прапанаваў Украіне капітуляцыю агучваючы загады сваіх расейскіх начальнікаў.
  • Get
    23.06.2024
    Спачатку яны кажуць што нападу з тэрыторыі Беларусі не будзе , а пасля распавядаюць "адкуль рыхтаваўся напад" і карту готовы паказаць.
  • Ёсік
    23.06.2024
    Хрэнін, хрэнін, ты што ўкраінцам казаў у пачатку 2022 года? Дырэктар саўгаса ўжо нічога не кантралюе, акрамя кароў у сваіх снах. Ракеты з расеі ляцяць ва Украіну праз тэрыторыю Беларусі, амаль НЛА, якое абяцаюць зьнішчаць. Ну дык пакажыце, а не толькі даўжынёй языкоў мерайцеся.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць