Спорт88

Канал СТБ нечакана паведаміў, што пакажа ўсе матчы чэмпіянату Еўропы па футболе

Тэлеканал «Сталічнае тэлебачанне» паведаміў, што стаў афіцыйным партнёрам УЕФА па трансляцыі чэмпіянату Еўропы на футболе. З 14 чэрвеня ён пачне паказы чэмпіянату разам з каналам «РТР — Беларусь».

Трансляцыя матча-адкрыцця мае адбыцца ўжо заўтра, 14 чэрвеня, у 22:00 па беларускім часе.

Усе іншыя матчы абяцаюць паказаць у жывым эфіры.

Раней Міністэрства інфармацыі «дазволіла» паказваць трансляцыі Еўра-2024 без згоды праваўладальнікаў. Аднак УЕФА заявіў, што калі ў Беларусі будуць па-пірацку паказваць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, то арганізацыя цалкам спыніць фінансавую падтрымку беларускіх футбольных арганізацый.

У Мінску не знайшлося нават умоўна прыватных тэлекампаній, у адрозненне ад Расіі, якія маглі б атрымаць тэлевізійныя правы на паказ футбольных паядынкаў. І здавалася, што ніякіх афіцыйных паказаў чэмпіянату ў Беларусі не будзе.

Якім чынам СТБ удалося змяніць гэтую сітуацыю, пакуль што інфармацыі няма.

Каментары8

  • Лёгка
    13.06.2024
    У сэнсе "якім чынам"? БТ пад швейцарскімі санкцыямі, таму яму бан. А СТБ не пад санкцыямі. Таму проста купіў пакет і будзе паказваць.
  • Футбалёр
    13.06.2024
    Малайцы. У той час як ліберасты дзяруць тры шкуры са свайго насельніцтва за кожны чых, у Беларусі ўсё для людзей, нават калі трэба скрасці.
  • Acab
    13.06.2024
    Злодзеі, адное існаваньне дзяржаўнафінансаванага тэлебачаньня - крадзёж. Крадзёж, бо тыя ў каго безумоўна адабралі рэсурс на функцыяваньне такого тэлебачаньня гэты рэсурс страцілі. А вось капіяваньне відэаструма, трансьляцыя відэаструма - не крадзёж. Не крадзёж, бо капіяваны відэаструм нікуды не падзеўся ад ўласьніка, яго не паменела.
    Во як

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць