Спорт33

Замест Еўра-2024 на беларускіх каналах — гульні БРІКС, пляжны футбол і чэмпіянат Бразіліі

У пятніцу ў Нямеччыне стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. Аднак у раскладзе беларускага тэлебачання гэтага футбола няма.

Раней Міністэрства інфармацыі «дазволіла» паказваць трансляцыі Еўра-2024 без згоды праваўладальнікаў. Аднак УЕФА заявіў, што калі ў Беларусі будуць па-пірацку паказваць матчы чэмпіянату Еўропы па футболе, то арганізацыя цалкам спыніць фінансавую падтрымку беларускіх футбольных арганізацый.

І ў Мінску не знайшлося нават умоўна прыватных тэлекампаній, у адрозненне ад Расіі, якія маглі б атрымаць тэлевізійныя правы на паказ футбольных паядынкаў.

Таму ў праграме перадач на «Беларусь-5» і іншых каналах футбола няма.

Замест чэмпіянату Еўропы будуць паказваць гульні БРІКС* з Казані, чэмпіянат Беларусі па футболе (што ў прынцыпе няблага), пляжны футбол і нават чэмпіянат Бразіліі.

Так, у пятніцу а 22-й гадзіне адбудзецца матч адкрыццё чэмпіянату Еўропы Германія — Шатландыя. Беларусь-5 будзе паказваць сінхроннае плаванне і самба.

У суботу на Еўра-2024 адбудзецца тры матчы: Венгрыя — Швейцарыя (16:00), Іспанія — Харватыя (19:00), Італія — Албанія (22:00)

«Беларусь-5» прапануе наступнае:

tv.belta.by

У нядзелю на Еўра-2024 таксама тры матчы: Польша — Нідэрланды (16:00), Славенія — Данія (19:00), Сербія — Англія (22:00).

Tv.belta.by

Гульні БРІКС — Гульні, якія пройдуць з 11 па 24 чэрвеня ў Казані (Расія), аднак удзел у іх возьмуць не толькі краіны БРІКС (Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, ПАР. Егіпет, Іран), але і іншыя краіны (усяго 93), у тым ліку Беларусь. Спаборніцтвы пройдуць па 27 відах спорту, удзел возьмуць 3500 спартоўцаў. Расію прадставяць 635 спартоўцаў, Беларусь — 200.

Каментары3

  • Acab
    10.06.2024
    О, дабрахоты прылецелі рапараваць дзяржаўнае.
    Не знайшлося ў менску і халера бяры, ў токіё ці ў спадара Жыцьцёмалініна ў спачывальні знойдзецца кампанія, якая пакажа хоць на Марс і футбол, і цыцку.

    Дзяржаўнае тэлебачаньне, ад бібісі да бт, ад белсату да рашытудэй, ня трэба ні для чаго, апоч пілаваньня бюджэтаў і прамываньня галоваў.
    Аналізуюць яны праграму перадачаў, во, руплівыя дасьледнікі
  • Acab
    10.06.2024
    UEFA гэтае яшчэ стварыла наднацыянальную манаполію, дзяржзаконамі і найманымі баевікамі "фанатамі" не дала стварыць, напрыклад, супэрлігу, незалежную ад яе. Борысаў розных і гішпанскіх нейкіх ўладных сацыялістаў нацкула на арганізатараў незалежнага турніру.
    Спаборніцтвы зборных гэта наагул нейкі сорам. Вось, ты, любы чытачэ, на ГомТрактМашы гострыш булаўку. А потым два лепшыя булавачнікі з Гомлі, два з Берасьця, Менску, сем з Докшыцаў едуць ў польшчу гастрыць булаўкі навыперадкі з аграфкяжамі Даньцыгу, Познаня і Белага Стоку
    13
  • Доктар
    10.06.2024
    Acab, ты тут сам з сабой пішашся, з якой псіхбальніцы ўцёк?

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць