Свет33

Удзел у Саміце міру пацвердзілі каля 90 краін і міжнародных арганізацый

Каля 90 краін і арганізацый зарэгістраваліся для ўдзелу ў Саміце міру, які адбудзецца ў Швейцарыі 15-16 чэрвеня, заявіла 10 чэрвеня прэзідэнтка гэтай краіны Віёла Амхерд. 

Віёла Амхерд. Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Агулам было разаслана каля 160 запрашэнняў. Паводле швейцарскай прэзідэнткі, большасць удзельнікаў будуць прадстаўленыя на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў або ўрадаў.

«Палова ўдзельнікаў — з Еўропы і Паўночнай Амерыкі, іншая палова — з Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Блізкага Усходу і Азіі», — заявіла Амхерд.

Паводле Віёлы Амхерд, сустрэча будзе накіраваная на «сумеснае вызначэнне дарожнай мапы» адносна таго, як прыцягнуць Расію да будучага мірнага працэсу.

Раней у Офісе прэзідэнта Украіны паведамлялі, што ўдзел у Саміце міру пацвердзілі 107 краін і міжнародных арганізацый.

Канфэрэнцыя, якую ўкраінскія ўлады называюць Глабальным самітам міру, адбудзецца 15-16 чэрвеня на раскошным курорце Бургеншток паблізу горада Люцэрн у Швейцарыі. Расію на саміт не запрашалі, а Кітай ад удзелу ў ім адмовіўся. Таксама ад удзелу раней адмовіліся ўлады Камбоджы, Пакістана, Саудаўскай Аравіі, Мексікі і Нікарагуа.

Некалькі ключавых краін, уключаючы Турцыю, Паўднёвую Афрыку і Бразілію, пакуль не адказалі на запрашэнне. Індыя пагадзілася ўдзельнічаць — аднак пакуль незразумела, на якім узроўні. 

У той жа час Віёла Амхерд спадзяецца на саміт з удзелам Расіі пасля сустрэчы па Украіне. Яна адзначыла, што стварыць умовы для правядзення такога саміту атрымаецца толькі пры ўмове сумесных дзеянняў усіх краін.

Каментары3

  • Acab
    10.06.2024
    Цырк на дроце
  • ром
    10.06.2024
    Кокаин подвезут?
  • Цы
    10.06.2024
    Acab, у цябе ў роце

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць