Эканоміка77

Лукашэнку паказалі новыя айчынныя сякеры «МТЗ-Гарызонт»

Аляксандру Лукашэнку падчас яго рабочай паездкі ў Оршу прадставілі сякеры беларускай вытворчасці. Раней ён даручыў асвоіць выпуск такой айчыннай прадукцыі, піша БелТА

Фота: Пул першага

Аляксандр Лукашэнка ўважліва агледзеў сякеры і паабяцаў апрабаваць іх. Адначасова ён паставіў задачу перад прамыслоўцамі — ужо на працягу года асвоіць вытворчасць такіх тавараў, неабходных для працы з драўнінай.

«Гэта ганьба, што мы больш за палову (ад тэрыторыі краіны) маем лясы і ўсё завозім. Яшчэ адно яму даручэнне. Ён (віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык) усё для лесу павінен рабіць тут. Калі не могуць нешта для бензапілы вырабіць— на першых этапах закупім. Таму на працягу гэтага года ён павінен пачаць гэта рабіць. Яшчэ гэтага не хапала купляць», — даручыў Лукашэнка.

Фота: Пул першага

Таксама ён даручыў узяць гэтае пытанне на кантроль КДК, бо такой прадукцыі закупляецца штогод на мільёны даляраў.

@nashaniva Чаму маладога дырэктара «Легмаша» на сустрэчу з Лукашэнкам адзелі ў форму? #беларусь #нашаніва #беларусы #лукашенко #александрлукашенко #орша ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Каментары7

  • Нунутехнологии
    29.05.2024
    Ждём комментарий от Чалого)))
  • *
    29.05.2024
    Ну вось, бачыце, якое НАЙВАЖНЕЙШАЕ мерапрыемства, які палет думкі, якое гаспадараньне - сякеру блаславіў. Няма яму роўнага, няма. І доўга не будзе
  • ПБ82
    29.05.2024
    Цяпер важна наладзіць стабільную вытворчасьць і продаж ды нарэшце ўцерці нос калектыўнаму захаду ў сферы сякерабудаўніцтва

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, да каго з расіян падобныя беларусы14

Расіянка дала беларусу грошы, а той адмовіўся аддаваць — жанаты мінчанін пераехаў да яе жыць і выдаваў сябе за бізнэсмена1

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць